Сэндайскі сквэр
Сквэр | |
Сэндайскі сквэр
| |
Дэкаратыўны ручай і элемэнт сквэру
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°53′46.16″ пн. ш. 27°32′27.01″ у. д. / 53.8961556° пн. ш. 27.5408361° у. д.Каардынаты: 53°53′46.16″ пн. ш. 27°32′27.01″ у. д. / 53.8961556° пн. ш. 27.5408361° у. д. |
Дата заснаваньня | 2002 |
Сэндайскі сквэр | |
Сэндайскі сквэр на Вікісховішчы |
Сэнда́йскі сквэр — парк культуры й адпачынку ў цэнтры Менску. Названы ў гонар японскага гораду Сэндай — гораду-пабраціма беларускай сталіцы.
Месцаваньне
рэдагавацьСквэр месьціцца паміж вуліцамі Мясьнікова й Няміга, побач зь Беларускім дзяржаўным музычным тэатрам і плошчай Францішка Багушэвіча.
Гісторыя
рэдагавацьСквэр заснаваны ў 2002 годзе. 6 красавіка таго ж году перад будынкам Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатру ўсталяваны «Гадзіньнік сяброўства» — «падарунак ад жыхароў г. Сэндай у гонар 30-й гадавіны ўсталяваньня пабрацімскіх адносінаў паміж г. Сэндай і г. Менск». Гадзіньнік уяўляе сабой варыянт клясычнага японскага вулічнага гадзіньніку ад кампаніі «Citizen», які працуе на сонечных батарэях. Яго двайны цыфэрблят паказвае менскі й сэндайскі час.
У 2007 г. дэлегацыя мэрыі Сэндаю пасадзіла ў сквэры саджанцы сакуры.
У 2008 г. у сквэры зьявіліся дэкаратыўныя элемэнты, зробленыя ў японскім стылі: фантан у выглядзе дэкаратыўных масак, мост з элемэнтамі бамбуку.
30 чэрвеня 2009 г., у рамках сьвяткаваньня Дзён Сэндая ў Менску, адбылася цырымонія пасадкі ў Сэндайскім сквэры алеі горнай сакуры — сымбаля Японіі.
14 сакавіка 2011 г. у сквэры дзясяткі менчукоў запалілі сьвечкі ў знак падтрымкі жыхароў Японіі, якія пацярпелі ад разбуральнага землятрусу й цунамі. Яны таксама прыносілі кветкі й папяровых жураўлікаў: па старажытнай японскай традыцыі, калі зрабіць з паперы тысячу такіх птушак, то любое жаданьне зьдзейсьніцца. Тады ж да галінаў аднаго з дрэваў былі прывязаныя стужкі з надпісам «Малітва за Японію». Акцыя несла дабрачынны характар.
Транспарт
рэдагавацьПрыпынак «Сэндайскі сквэр»:
аўтобус: 24, 65;
Прыпынкі «Музычны тэатар»:
аўтобус: 23, 57, 65, 73, 74с, 78, 163; тралейбус: 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 40а, 44, 46, 53, 58
Галерэя
рэдагаваць-
Від на сквэр з сакурай на заднім пляне -
Бамбукавая лесьвіца