Сэнацкая плошча Хэльсынкаў
(Перанакіравана з «Сэнацкая плошча Хэльсынкі»)
Сэнацкая плошча (па-фінску: Senaatintori, па-швэдзку: Senatstorget) — плошча ў цэнтральнай частцы гораду Хэльсынкі ў раёне Круунунхака, «візітная картка» горада. Створана ў стылі позьняга клясыцызму пасьля ўваходжаньня Фінляндыі ў склад Расейскай імпэрыі. На ёй у 1830—1852 гадах архітэктар Карл Людвіг Энгель пабудаваў манумэнтальны катэдральны сабор. Перад саборам знаходзіцца помнік Аляксандру II. Яго ўсталявалі ў 1894 годзе ў памяць аб аднаўленьні расейскім царом фінскага парлямэнтарызму.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |