Сэгедзкі ўнівэрсытэт
Сэгедзкі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Szegedi Tudományegyetem) — вялікі дасьледчы ўнівэрсытэт у Вугоршчыне. Ён знаходзіцца ў трэцім паводле велічыні горадзе краіны, Сэгедзе, у мэд’е Чонград. Унівэрсытэт ёсьць адным з найважнейшых вугорскіх унівэрсытэтаў і ўваходзіць у лік самых вядомых вышэйшых навучальных установаў Цэнтральнае Эўропы. Па стане на 2013 год унівэрсытэт займаў другое месца ў нацыянальным рэйтынгу і ўваходзіў у лік топ-200 рэйтынгу эўрапейскіх унівэрсытэтаў[5]. Апэрацыйны бюджэт установы на 2014 год складаў 220 млн даляраў ЗША [3]. Паводле зьвестак на 2020 год ва ўнівэрсытэце навучалі калі 21 тысячы студэнтаў.
Сэгедзкі ўнівэрсытэт | |
Szegedi Tudományegyetem | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1872 |
---|---|
Рэктар | Ласла Рова[d][1] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][4] |
Вэб-сайт | u-szeged.hu |
Першапачаткова быў заснаваны ў 1872 годзе імпэратарам Францам Ёсіфам I у горадзе Клуж-Напока, у сучаснае Румыніі. Пасьля падзелу Вугоршчыны паводле Трыянонскае дамовы ўнівэрсытэт пераехаў у Сэгед.