Сэбастыян Джавінка
Сэбастыян Джавінка (па-італьянску: Sebastian Giovinco; нарадзіўся 26 студзеня 1987 году, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Нягледзячы на свае ня самыя выбітныя фізычныя дадзеныя валодаў высокай хуткасьцю й хвацкім дрыблінгам.
Сэбастыян Джавінка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 162 см[3] | |
Вага | 61 кг[3] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2011 2007—2008 2010—2011 2011—2012 2012—2015 2015—2019 2019—2021 2022 |
Ювэнтус → Эмпалі (арэнда) → Парма (арэнда) Парма Ювэнтус Таронта Аль-Гіляль Сампдорыя |
37 (3) 35 (6) 30 (7) 36 (15) 55 (9) 125 (73) 57 (12) 2 (0) |
Зборныя | ||
2011—2015 | Італія | 23 (1) |
Кар’ера
рэдагаваць«Ювэнтус»
рэдагавацьУ 14 гадоў ён далучыўся да моладзевай каманды «Ювэнтусу». У сэзоне 2005—2006 гадоў ён перамог у турніры сярод моладзевых камандаў. У асноўнай камандзе «Ювэнтуса» Сэбастыян дэбютаваў 12 траўня 2007 году ў матчы супраць «Балёньні» замяніўшы на полі Рафаэле Палядына, і адзначыўшы свой дэбют галявой перадачай на Давіда Трэзэге. Свой першы гол у Сэрыі А Джавінка правёў ужо ў складзе «Эмпалі», за які гуляў на правах арэнды, 30 верасьня 2007 году ў браму «Палерма».
«Парма»
рэдагаваць5 жніўня 2010 году Сэбастыян перайшоў на правах арэнды ў «Парму» з магчымасьцю выкупу паловы правоў на гульца[4][5]. 22 чэрвеня 2011 году прадстаўнікі «Пармы» заявілі аб тым, што клюб выкупіў 50% правоў на кантракт футбаліста[6].
Вяртаньне ў «Ювэнтус»
рэдагаваць21 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» абвесьціў, што ён выкупіў астатнія 50% правоў на Джавінка ў «Пармы» за 11 млн эўра, заключыўшы зь ім кантракт да 30 чэрвеня 2015 году[7]. Аднак пасьля вяртаньня Сэбастыян гэтак і ня стаў гульцом асноўнага складу клюбу.
«Таронта»
рэдагаваць19 студзеня 2015 году Джавінка падпісаў кантракт з клюбам «Таронта».
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьСэбастыян прадстаўляў Італію на кожным узроўні моладзевых зборных ад юніёрскай і вышэй. У моладзёвую зборную Джавінка ўпершыню быў выкліканы на адборачны матч супраць зборнай Альбаніі. За нацыянальную зборную Італіі Сэбастыян дэбютаваў 9 лютага 2011 году ў матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася зь лікам 1:1.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013
«Таронта»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2017
- Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2017
- Чэмпіён Канады: 2016, 2017, 2018
«Аль-Гіляль»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Саудаўскай Арабіі: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2019
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sebastian Giovinco // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sebastian Giovinco // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г http://www.torontofc.ca/players/sebastian-giovinco
- ^ Giovinco al Parma FCParma.com
- ^ Ufficiale: Giovinco addio!. corrieredellosport.it
- ^ «Ювентус» продал «Парме» половину прав на Джовинко. calcionews.net
- ^ «Giovinco returns to Juventus». Juventus FC.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Ювэнтусу»
- Профіль(недаступная спасылка) на сайце Guardian.co.uk