Сьцяг Сэнэгалу

Дзяржаўны сьцяг Сэнэгалу — прыняты 20 жніўня 1960 году. У каляровым афармленьні выкарыстаны панафрыканскія колеры.

Сьцяг Сэнэгалу
Сэнэгал
Flag of Senegal.svg
Сьцяг Сэнэгалу
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 20 жніўня 1960

Чырвоны колер зьяўляецца знакам пралітай крыві ў барацьбе за незалежнасьць часоў каланіяльнай эпохі і сымбалізуе афрыканскі сацыялізм. Жоўты — колер золата і багацьце, азначае дабрабыт, які прынясе калектыўная праца. Зялёны выказвае надзею на добрую будучыню і прагрэс.