Сьцяг Ганы
Дзяржаўны сьцяг Ганы складаецца з панафрыканскіх колераў — чырвонага, жоўтага і зялёнага. Гана як першая дзяржава, якая атрымала незалежнасць пасьля другой сусьветнай вайны, была заснавальніцай гэтых колераў. Многія іншыя афрыканскія краіны, якія атрымалі незалежнасьць пазьней, бачылі ў сьцягу Ганы прыклад і выбіралі падобныя сьцягі, з тым, каб выказаць панафрыканскую ідэю. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі гэтыя колеры выкарыстоўваліся ў Этыёпіі — першай незалежнай афрыканскай краіне, хаця ў той час яны яшчэ не былі панафрыканскімі сымбалямі.