Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Грузіі

Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Грузіі складаецца з 3 аб’ектаў (на 2024 рок), што складае 0.3 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах. Акрамя гэтага, на 2017 рок 16 аб’ектаў на тэррыторыі Грузіі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Грузія ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 4 лістапада 1992 року[2]. Першыя аб’екты, якія знаходзяцца на тэррыторыі Грузіі, былі занесеныя ў сьпіс у 1994 року на 18-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

№ п/п Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня да сьпісу Крытэры
1     Гістарычныя помнікі Мцхеты
(па-грузінску: მცხეთის ისტორიული მონუმენტები)
* Сабор Свэтыцхавэлі
* Храм Джвары
* Манастыр Самтаўра
Край: Мцхета-Мтыянэці VI і XI стагодзьдзі 1994 708 iii, iv
2    Храм Баграта і Гелацкі манастыр
(па-грузінску: ბაგრატის ტაძარი და გელათის მონასტერი)
Места: Кутаісі
Край: Імэрэці
XI—XII стагодзьдзі 1994 710 iv
3   Верхняя Сванэція
(па-грузінску: ზემო სვანეთი)
Край: Самэгрэла-Зэма Сванэці З XII стагодзьдзя 1996 709 iv, v

«Храм Баграта і Гелацкі манастыр» з 2010 року знаходзіцца ў сьпісе Сусьветнае спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.

Геаграфічнае разьмяшчэньне

рэдагаваць
Аб’екты Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Грузіі

Кандыдаты ў сьпіс

рэдагаваць

У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іхняга даданьня ў папярэдні сьпіс. У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Грузіі ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

№ п/п Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня да сьпісу Крытэры
1   Катэдральны сабор Алавердзі
(па-грузінску: ალავერდი)
Места: Ахмэта
Край: Кахэці
XI стагодзьдзе 2007 5221 iv, vi
2   Анануры
(па-грузінску: ანანურის ციხე)
Найбліжэйшае места: Тбілісі
Край: Мцхета-Мтыянэці
XVI—XVIII стагодзьдзі 2007 5222 iii
3   Лясы і забалачаныя тэрыторыі старажытнай вобласьці Калхіда
(па-грузінску: კოლხეთის ეკოსისტემა)
Краі: Гурыя, Самэгрэла-Зэма Сванэці, Аджара 2007 5223 viii, x
4   Давіда-Гарэджыйскі манастырскі комплекс
(па-грузінску: დავითგარეჯა)
Найбліжэйшае места: Тбілісі
Край: Кахэці
VI стагодзьдзе 2007 5224 i, ii, iii, iv, v, vi, vii, x
5   Месцы раскопак «Чалавека грузінскага» ў Дманісі
(па-грузінску: დმანისი)
Край: Квэма Картлі 2007 5225 iii, v
6   Грэмі
(па-грузінску: გრემი)
Найбліжэйшае места: Кварэлі
Край: Кахэці
XVI стагодзьдзе 2007 5226 ii, iii
7   Квэтэра
(па-грузінску: კვეტერა)
Найбліжэйшае места: Тэлаві
Край: Кахэці
X стагодзьдзе 2007 5227 iii, iv
8   Мта-Тушэці
(па-грузінску: მთა-თუშეთი)
Край: Кахэці 2007 5228 iv, v, vii, x
9   Нікарцмінда
(па-грузінску: ნიკორწმინდა)
Найбліжэйшае места: Амбралауры
Край: Рача-Лечхумі і Квэма Сванэці
XVI—XVII стагодзьдзі 2007 5229 ii, iv
10   Самтавісі
(па-грузінску: სამთავისი)
Найбліжэйшае места: Горы
Край: Шыда Картлі
XI стагодзьдзе 2007 5230 iv
11   Шатылі
(па-грузінску: შატილი)
Край: Мцхета-Мтыянэці 2007 5232 iv
12   Стары Тбілісі
(па-грузінску: ძველი თბილისი)
Места з асаблівым статусам: Тбілісі З XVI стагодзьдзя 2007 5233 ii, iii, iv, v, vi
13   Уплісцыхе
(па-грузінску: უფლისციხე)
Найбліжэйшае места: Горы
Край: Шыда Картлі
III тысячелетие до н. э. 2007 5234 ii, iii, iv, v
14   Вані
(па-грузінску: ვანი)
Край: Імэрэці VII—I стагодзьдзі да н. э. 2007 5235 ii, iii, vi
15    ВардзіаХэртвісі
(па-грузінску: ვარძია-ხერთვისის ციხე)
Край: Самцхе-Джавахэці X—XVI стагодзьдзі 2007 5236 ii, iii, iv, v, vi, vii
16   Гелацкі манастыр
(па-грузінску: გელათის მონასტერი)
Места: Кутаісі
Край: Імэрэці
XI—XII стагодзьдзі 2013 5843 iv
  1. ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (25 кастрычніка 2013). Праверана 29 траўня 2017 г.
  2. ^ Georgia (анг.) The States Parties. UNESCO World Heritage Centre. Праверана 29 траўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць