Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Азэрбайджане
Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Азэрбайджане складаецца з 2 аб’ектаў (на 2017 рок), што складае 0.2 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Абодва аб’екты ўключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах. Акрамя гэтага, па стане на 2017 рок 10 аб’ектаў на тэррыторыі Азэрбайджану знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Азэрбайджанская рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 сьнежня 1993 року[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на тэррыторыі Азэрбайджану, быў занесеныя ў сьпіс у 2000 року на 24-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Сьпіс
рэдагавацьУ дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
№ п/п | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня да сьпісу | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Крапасны горад Баку з палацам шырваншахаў і Дзявочай вежай (па-азэрбайджанску: İçəri şəhər / Şirvanşahlar sarayı / Qız Qalası) |
Места рэспубліканскага падпарадкаваньня: Баку Раён: Сабаільскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
XII—XV стагодзьдзі | 2000 | 958 | iv | |
2 | Габустанскі культурны ляндшафт з наскальнымі малюнкамі (па-азэрбайджанску: Qobustan Dövlət Tarix və Bədii Qoruğu) |
Найбліжэйшае места: Баку Раён: Апшэронскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
Мэзаліт | 2007 | 1076 | iii |
Геаграфічнае разьмяшчэньне
рэдагавацьКандыдаты ў сьпіс
рэдагавацьУ табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іхняга даданьня ў папярэдні сьпіс. У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Азэрбайджану ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
№ п/п | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня ў сьпіс | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Храм вогнепаклоньнікаў Атэшгях (па-азэрбайджанску: Atəşgah) |
Найбліжэйшае места: Сураханы Раён: Сураханскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
XVII стагодзьдзе | 1998 | 1172 | i, iii | |
2 | Маўзалеі ў Нахічэвані: (па-азэрбайджанску: Naxçıvan türbələri) * Грабніца Юсыфа ібн Кусэйра * Маўзалей Мамінэ хатун * Маўзалей у Карабаглары * Маўзалей у Гюлістане |
Места рэспубліканскага падпарадкаваньня: Нахічэвань Эканамічны раён: Нахічэванскі Нахічэванская аўтаномная рэспубліка |
XII стагодзьдзе | 1998 | 1173 | i, iv | |
3 | Гірканскі нацыянальны парк (па-азэрбайджанску: Hirkan Milli Parkı) |
Найбліжэйшае места: Ленкарань Раёны: Ленкаранскі, Астарынскі Эканамічны раён: Ленкаранскі |
— | 1998 | 1174 | vii, x | |
4 | Бінагадынскае месцазнаходжаньне чацьверыковай флёры і фаўны (па-азэрбайджанску: Binəqədi dördüncü dövr fauna və flora qəbiristanlığı) |
Места рэспубліканскага падпарадкаваньня: Баку Раён: Бінагадынскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
— | 1998 | 1175 | viii, ix | |
5 | Гразевы вулькан Лёкбатан (па-азэрбайджанску: Lökbatan palçıq vulkanı) |
Найбліжэйшае паселішча: Лёкбатан Раён: Карадаскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
— | 1998 | 1176 | vii, viii, ix | |
6 | Гара бакінскага ярусу (па-азэрбайджанску: Bakı dağ mərhələsi) |
Места рэспубліканскага падпарадкаваньня: Баку Раён: Сабаільскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
— | 1998 | 1177 | viii, ix | |
7 | Абарончыя збудаваньні на беразе Касьпію: (па-азэрбайджанску: Xəzər dənizinin sahilində müdafiə konstruksiyalar) * Бэшбармацкія ўмацаваньні * Гільгільчайскія ўмацаваньні * Чыраг-гала * Шабранскія ўмацаваньні * Чатырохкутны замак у Мардакяне * Круглы замак у Мардакяне * Сабаільскі замак * Нардаранская крэпасьць * Чатырохкутная вежа ў Рамане |
Раёны: Шабранскі, Хазарскі, Сабунчынскі Эканамічныя раёны: Губа-Хачмаскі, Апшэронскі |
V—XIV стагодзьдзі | 2001 | 1573 | не пазначаныя | |
8 | Гістарычнае места Шуша (па-азэрбайджанску: Şuşa Tarixi Şəhər) |
Раён: Шушынскі Эканамічны раён: Верхне-Карабаскі |
XVIII стагодзьдзе | 2001 | 1574 | i, iv, v, vi | |
9 | Гістарычнае места Ардубад (па-азэрбайджанску: Ordubad Tarixi Şəhər) |
Раён: Ардубадзкі Эканамічны раён: Нахічэванскі Нахічэванская аўтаномная рэспубліка |
XIII стагодзьдзе | 2001 | 1575 | i, iv, v | |
10 | Гістарычнае места Шэкі з палацам хана (па-азэрбайджанску: Şəki / Şəki xan sarayı) |
Раён: Шэкінскі Эканамічны раён: Шэкі-Закатальскі |
XV—XVIII стагодзьдзі | 2001 | 1576 | i, iv, v |
Геаграфічнае разьмяшчэньне
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (24 кастрычніка 2001). Праверана 28 красавіка 2017 г.
- ^ Azerbaijan (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 28 красавіка 2017 г.