Нахічэванская аўтаномная рэспубліка

Нахічэванская аўтаномная рэспубліка (па-азэрбайджанску: Naxçıvan Muxtar Respublikası) — экскляў Азэрбайджанскай Рэспублікі, які зьяўляецца, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Азэрбайджану і ўласнай канстытуцыяй, аўтаномнай дзяржавай у складзе Азэрбайджанскай Рэспублікі.

Мапа

Тэрыторыя — 5502,75 км²[1]. Насельніцтва — 435 367 чалавек (2014), 99,1 % (2009) азэрбайджанцы[2].

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмешчаная ў паўднёвай частцы Закаўказьзя. На поўдні — раўніна, на ўсходзе — Зангезурскі хрыбет. Сярэднія тэмпэратуры студзеня ад −3 ° С на раўніне да −14 ° С у гарах; ліпені адпаведна 28 і +25 ° С (на вяршынях да +5 ° С). Ападкаў у год ад 200 мм на раўніне да 600 мм у гарах. Галоўная рака — Аракс.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць