Сьвінароі
Сьвінаро́і (па-польску: Świnoroje, на мясцовай беларускай гаворцы: Сьвінорэ́е[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Сьвінароі | |
польск. Świnoroje | |
Мясцовая назва: | Сьвінорэе |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.78333° у. д.Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°47′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.78333° у. д. |
Сьвінароі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьПершымі вядомымі з 1792 г. жыхарамі Сьвінарояў былі Якім Сакоўскі, Лука Рубель і Аляксей Салагуб[1]. У час Першай сусьветнай вайны знаходзіўся тут нямецкі лягер для расейскіх ваенапалонных. Яго адзіным сьледам зьяўляюцца магілы побач зь вёскай і памятны крыж[4]. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 37 жыхароў (5 палякаў ды 32 праваслаўных беларусаў)[5].
Зноскі
рэдагаваць- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 133
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Сьвінароі (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.