Сьвятлана Кудзеліч

Сьвятлана Кудзеліч (нарадзілася 7 траўня 1987 году, Пінск[1]) — беларуская лёгкаатлетка (бег на доўгія дыстанцыі).

Сьвятлана Кудзеліч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася7 траўня 1987 (37 гадоў)
Пінск
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябег на доўгія дыстанцыі

На чэмпіянаце Эўропы 2010 — 10-я ў бегу на 10 000 м. Удзельніца чэмпіянату Эўропы 2012 году. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 3000 м зь перашкодамі, дзе заняла 34 месца ў папярэднім забегу і ў фінал ня трапіла[2].

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 году, дзе заняла 22 месца на дыстанцыі 3000 м зь перашкодамі.

Да верасьня 2020 году працавала ў МНС на пасадзе інспэктара па прафэсійнай падрыхтоўцы й спорце сэктару ідэалягічнае работы й кадравага забесьпячэньня ў званьні старшага лейтэнанта. Падчас пратэстаў Беларусі 18 жніўня 2020 году разам зь іншымі беларускімі спартоўцамі падпісала адкрыты ліст з асуджэньнем гвалту ў краіне і патрабаваньнем новых прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля гэтага была звольнена з МНС і пазбаўлена зарплаты[3][4]. Таксама была выключана са сьпісачнага складу нацыянальнай зборнай[5]. Пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі трапіў і муж бягухі, яе трэнэр Ігар Жаваранак, якому не працягнулі кантракт[5]. Тым ня менш пара працягнула падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2020 ужо самастойна[5].