Сьвятлана Бойкавіч

Сьвятлана «Цэца» Бойкавіч (па-сэрбску: Святлана „Цеца“ Бојковић; 14 сьнежня 1947, Зэмун, Сэрбія) — адна з самых вядомых сэрбскіх акторак. Вядомая выкананьнем галоўных роляў у папулярных тэлесэрыялах і сваёй кар’ерай у тэатры.

Сьвятлана Бойкавіч
па-сэрбску: Святлана „Цеца“ Бојковић
Дата нараджэньня 14 сьнежня 1947
Месца нараджэньня Зэмун, Сэрбія
Занятак актрыса
Гады дзейнасьці 1967 — наш час
Дзеці Катарына Жуціч[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0092522
Сайт svetlana-bojkovic.com

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася ў Зэмуне ў сям’і бацькі Цьветкі, з гораду Куманова, афіцэра, вайсковага тапографа і мамы Вары Іліч, хатнія гаспадыні з гораду Княжэвац. Вырасла ў цэнтры Бялграда.

Выступала ў розных тэатрах, аматарскі тэатар «ДАДОВ», Бялградзкі драматычны тэатар, Югаслаўскі драматычны тэатар, Нацыянальны тэатар у Бялградзе, тэатар «Атэлье 212», Сэрбскі нацыянальны тэатар, гарадзкі тэатар Панчэва, тэатар Гардош-Зэмун, тэатар «Культ», тэатар «Пуж», тэатар «Мадэрна гаража», гарадзкі тэатар Будва, Нацыянальны тэатар Рэспублікі Сэрбскай.

Атрымала ўзнагароду «Добричин прстен» (найвышэйшая ўзнагарода за жыцьцёвыя тэатральныя дасягненьні ў Сэрбіі) у 2005 годзе і ўзнагароду «Велика Жанка» ў 2001 годзе.

З 2001 году прафэсар ФДМ (Факультэта драматычнага мастацтва) у Бялградзе.

Удава актора Мілаша Жуціча і рэжысэра Любаміра Драшкіча. Маці акторкі Катарыны Жуціч.

Выбраная фільмаграфія рэдагаваць

Выбраныя тэлесэрыялы: рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць