Сьвятая (гара)

гара ў Беларусі
(Перанакіравана з «Сьвятая»)

Сьвята́я (з 1958 году — Дзяржы́нская[a]) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.

Сьвятая
лац. Śviataja
Камень на гары
Найвышэйшы пункт
Вышыня 345 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Койданаўскі раён
Кантынэнт Эўропа
Краіна Беларусь
Горная сыстэма Менскае ўзвышша
Узыходжаньне
Клясычны маршрут пешшу
Сьвятая на мапе Беларусі
Сьвятая
Сьвятая
Сьвятая

Знаходзіцца ля вёскі Скірмантава, за 20 км на поўнач ад Койданава і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Гару складаюць марэны, пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.

Ля падножжа гары пачынаюцца рэкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.

Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.

Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.

Гісторыя

рэдагаваць

Назва гары, відаць, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня, разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.

У першай палове XX ст. па прыходзе савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэханізаванага двара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы з шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у пагранічнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад граніцы міжваеннай Польскай Рэспублікі) многіх жыхароў вёскі Скірмунтава выслалі на Салаўкі і ў Сыбір, ніхто зь іх не вярнуўся[1]. У Другую сусьветную вайну 30 ліпеня 1943 году нацысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску разам з 140 мірнымі жыхарамі.

У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору»[2] — Фэлікса Дзяржынскага.

У канцы XX ст. на вяршыні гары паставілі памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». У пачатку XXI ст. тэрыторыю гары добраўпарадкавалі.

  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў

Літаратура

рэдагаваць
  • Целеш Л. А была гара Святая… // Народная Воля. №61—62, 24 красавіка 2008 г.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць