Сымптатэрмальны мэтад

Сымптатэрмальны мэтад (грэц. σύμπτομα + θερμ — супадзеньне + цеплыня) — плянаваньне цяжарнасьці пры дапамозе вызначэньня авуляцыі шляхам штодзённага назіраньня за 3 паказьнікамі месячнага цыклю жанчыны:

У адрозьненьне ад гарманальных супрацьзачацьцевых сродкаў дазваляе захаваць дзетародную здольнасьць жанчыны. Адначасна паводле адкладаньня зачацьця мае параўнальную з гарманальнымі таблеткамі выніковасьць[2]. Таксама жанчыны, якія трымаюцца сымптатэрмальнага мэтаду, надзвычай рэдка сутыкаюцца з распадам шлюба[3].

Выкарыстаньне

рэдагаваць
 
Дасьледаваньне шыйкі маткі: 1) месячныя; 2) шчыльная; 3) мяккая; 2) сухая, паніжаная; 3) вільготная, прыўзьнятая; 4) мокрая, высокая; 5) маціца; 6) шыйка маціцы; . o O - ступеня раскрыцьця

Сымптатэрмальны мэтад выкарыстоўваецца цягам усяго дзетароднага жыцьця жанчыны, у тым ліку пры грудным выкормліваньні дзяцей, для: 1) вызначэньня працягласьці авуляцыі; 2) выяўленьня прычыны бясплодзьдзя; 3) вызначэньня працягласьці часовага прыроднага бясплодзьдзя; 4) прадказаньня месячных; 5) выкрыцьця парушэньня месячнага цыклю; 6) даведваньня аб аднаўленьні месячнага цыклю пасьля груднога выкормліваньня дзяцей і родаў, выкарыстаньня гарманальных супрацьзачацьцевых сродкаў; 7) пацьвярджэньня раньняй цяжарнасьці; 8) выяўленьня прыкметаў надыходу пастаяннага бясплодзьдзя (мэнапаўзы); 9) агляду разьвіцьця доўгіх цыкляў цягам надыходу мэнапаўзы.

Беларусь

рэдагаваць

На 2012 г. у касьцёлах Беларусі навучаньне сымптатэрмальнаму мэтаду праводзілася пры падрыхтоўцы шлюбных параў да вянчаньня. Грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"» (Менск, вул. Жукоўскага, д. 1) праводзіла чытаньне адпаведнага 15-гадзіннага курсу[3].

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Як гэта працуе (анг.) // Фонд «Сымпта-Тэрм» (кантон Во, Швайцарыя), 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Клінічныя дасьледаваньні (анг.) // Фонд «Сымпта-Тэрм», 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
  3. ^ а б Вольга Мядзьведзева. 17 жанчын майго мужа // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2012. — № 8 (27123). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць