Сымбалі Францускай Рэспублікі

Сымбалі Францускай Рэспублікі — гэта эмблемы францускай нацыі, якія ўпісваюцца ў рэспубліканскую традыцыю.

Сьпіс сымбаляў Францускай рэспублікіРэдагаваць

Нацыянальнымі эмблемамі Пятай Рэспублікі зьяўляюцца:

Выява Назва Апісаньне Дата
 
Трохкаляровы сьцяг
Сьцяг складаецца з трох роўных палос — сіняя (у тронка), белая (у цэнтры) і чырвоная (з боку).

Мае прапорцыі 2:3.

Прыняты 20 траўня 1794 г.
 
Мар’яна
Алегарычная выява Рэспублікі (выява маладой жанчыны ў фрыгійскім каўпаку).

Яна зьяўляецца ўвасабленьнем нацыянальнага дэвізу Францыі: Воля, Роўнасьць, Братэрства.

Прынятая зь верасьня 1792 г.
 
Герб Францыі[1]
Профіль Мар’яны на фоне францускага сьцягу.

Пад выявай — нацыянальны дэвіз і назва Рэспублікі на францускай мове.

Прыняты з 1999
 
14 ліпеня
У гэты дзень уся Францыя сьвяткуе гістарычную падзею — узяцьце Бастыліі.

14 ліпеня зьяўляецца нацыянальным сьвятам.

Сьвяткуецца з 14 ліпеня 1789 г.
 
Ордэн Ганаровага легіёну
Гэты ордэн зьяўляецца вышэйшай узнагародай Францыі і даецца за неацэнныя ваенныя або грамадзянскія заслугі. Заснаваны 19 траўня 1802 г.
Ордэн «За заслугі»
Гэты ордэн зьяўляецца другой узнагародай пасьля ордэна Ганаровага легіёну ў Францыі і даецца

за выбітныя ваенныя або грамадзянскія заслугі.

Заснаваны 3 сьнежня 1963 г.

Іншыя сымбалі:

Выява Назва Апісаньне Дата
 
Вялікая пячатка Францыі
Сучасная пячатка ўзыходзіць да часу Другой Рэспублікі.

На ёй адлюстроўваецца жанчына, якая сядзіць — знак Волі, увянчаная лаўровым вянком зь сямю шыпамі.

1848 г.
 
Воля, Роўнасьць, Братэрства
Дэвіз Францускай Рэспублікі. Становіцца дэвізам у 1848 г.
 
Марсэльеза
Гімн Францускай Рэспублікі. Абвешчаная гімнам 14 ліпеня 1795 г.
 
Гальскі певень
Сымбаль Францускай Рэспублікі. Сымбаль з 1601 г.
 
Лятарынскі крыж
(па-француску: Croix de Lorraine)
Сымбаль Руху Супраціву ў Францыі Сымбаль з 1940 г.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ У Францускай Рэспублікі няма афіцыйнага гербу, бо герб заўсёды асацыяваўся з манархіяй. З 2003 году, усе дзяржаўныя адміністрацыі выкарыстоўваюць лягатып Мар’яны на фоне францускага сьцягу.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць