Сымах (папа рымскі)
Сымах (па-лацінску: Symmachus) — папа рымскі (498—514), прылічаны да сьвятых.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 460[1] або 460[2] |
Памёр | 19 ліпеня 514[3][2] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, аўтар |
Дзень памяці | 19 ліпеня |
Быў праціўнікам Бізантыі, выступаў супраць прынятай там фармулёўкі пра дзьве прыроды Хрыста (451). На выбарах папы у 498 змагаўся зь Ляўрынам, іх прыхільнікі зацята біліся на вуліцах Рыму. Дамогся свайго зацьверджаньня пасьля аўдыенцыі ў караля остготаў Тэадорыха ў Равэнне, мяркуецца, на аснове сваёй антыбізантыйскай палітычнай лініі, выгаднай Тэадорыху.[5]
Пасьля вяртаньня ў Рым выдаў першы папскі дэкрэт аб выбарах (499), у якім забаранялася ўсякая перадвыбарная агітацыя пры жыцьці папы, каб адхіліць уплыў сьвецкіх асобаў на выбары. Папу надавалася права ўказаць жаданага яму пераемніка («дэзыгнацыя»), пры адсутнасьці дэзыгнацыі права выбару давалася кліру. Папярэдняя традыцыйная форма выбараў «клірам і мірам» была, такім чынам, скасаваная.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Verardi A. A. SIMMACO, papa // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2018. — Vol. 92.
- ^ а б BeWeB
- ^ Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.) — 1995.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986. с. 36.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сымах. Catholic Encyclopedia