Сыльвэстар III (папа рымскі)
Сыльвэстар III (па-лацінску: Silvester PP. III), сьвецкае імя Джаваньні дэй Крэсчэнцы-Атавіяні (па-італьянску: Giovanni dei Crescenzi–Ottaviani); памёр 1062 ці 1063) — папа рымскі з 20 студзеня па 10 сакавіка 1045 году. У шэрагу дасьледаваньняў называецца антыпапам.
па-лацінску: Silvester PP. III | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1000 |
Памёр | 1060-е або кастрычнік 1063 |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Да абраньня папам быў біскупам Сабіны. Абраны папам падчас выгнаньня Бэнэдыкта IX з Рыма. Стаўленік сям’і Крэсчэнцы[2]. Празь некалькі два месяцы пасьля свайго абраньня быў скінуты Бэнэдыктам IX.
Сабор у Сутры ў сьнежні 1046 году пазбавіў яго сьвятарства й адправіў у манастыр. Нягледзячы на гэтае рашэньне, ён выконваў функцыі біскупа Сабіны як мінімум да 1062 году, а ягоны пераемнік ўступіў на гэты пост у 1063 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Лортц Й. «История Церкви, рассмотренная к связи с историей идей», т. 1-2. — М.: Христианская Россия, 1999.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сыльвэстар III. Каталіцкая энцыкляпэдыя