Сыльвэстар Ваявудзкі
Сыльвэстар Ваявудзкі (па-польску: Sylwester Wojewódzki; 1892, Пскоў — 1938) — польскі палітычны і грамадзкі дзеяч.
Сыльвэстар Ваявудзкі | |
Дата нараджэньня | 1892 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 красавіка 1938 |
Месца сьмерці | |
Занятак | палітык |
Узнагароды | |
У Першую сусьветную вайну ўдзельнічаў у польскіх легіёнах, быў сябрам Польскай вайсковай арганізацыі. У 1918—1922 гадах — штатны афіцэр ІІ аддзелу Польскага генштабу. У 1922—1927 гадах — дэпутат польскага Сойму. Адзін зь лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. З 1930 году — у Менску. У 1931 годзе арыштаваны, калегіяй АДПУ 16 сакавіка 1933 году асуджаны на 10 гадоў працоўна-папраўчых лягераў. У 1936 годзе праведзена дадатковае расьсьледаваньне. 25 красавіка 1938 году Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны.