Сцыпіёны
польскі шляхецкі род
Сцыпіёны (Scipio del Campo) — шляхецкі род гербу ўласнага, які ў сярэдзіне XVIII ст. увайшоў у шэрагі магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Сцыпіёны | |
Герб «Сцыпіён» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Пачынальнікам роду на Літве, паводле афіцыйнай генэалягічнай вэрсіі, быў італьянскі нашчадак рымскіх Сцыпіёнаў нэапалітанскі шляхціч Пётар Сцыпіён дэль Кампа — маршалак двара каралевы Боны Сфорца[1] і губэрнатар княства Бары ў Італіі, яе спадчыннага ўладаньня. Пётар трапіў у Каралеўства Польскае ў 1518 разам з каралевай.
Найбольш гучны варыянт родавага прозьвішча гучаў як «графы дэль Кампа Сцыпіё». У 2-й палове XVIII ст. часьцей ужывалася форма «Сцыпіё дэ Кампа», а ў XIX ст. — «дэ Кампа Сцыпіён»[2].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў П. Сцыпіёны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 647.
- ^ Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжаньня ў Лідскім павеце ВКЛ: пытаньні рэцэпцыі і асіміляцыі // «Герольд Litherland» № 17, 2006. С. 57—68.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Данскіх С. Данскіх Сяргей. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // «Герольд Litherland» № 17, 2006. С. 57—68.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСцыпіёны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гербы беларускае шляхты(недаступная спасылка)