Сутыкненьне аўтобусаў у Маларыцкім раёне
Сутыкненьне аўтобусаў у Маларыцкім раёне — дарожна-транспартнае здарэньне, што адбылася на перасячэньні дарогаў Кобрынь — Маларыта і Берасьце — Макраны ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. У выніку сутыкненьня мікрааўтобуса «Фольксваген-Каравэла» і аўтобуса «Ікарус» загінулі 7 чалавек і былі параненыя 8 чалавек. Па факце здарэньня была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[1].
Сутыкненьне аўтобусаў у Маларыцкім раёне | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Месца | Маларыцкі раён, перасячэньне дарогаў Кобрынь — Маларыта і Берасьце — Макраны |
Тып катастрофы | транспартная катастрофа |
Прычына | сутыкненьня аўтобуса і мікрааўтобуса |
Дата | 23 красавіка 2011 |
Час | 13.20 (EEST) |
Наступствы | |
Загінулі | 7[1] |
Параненыя | 8[1] |
Храналёгія
рэдагаваць23 красавіка ў 13.20 па мясцовым часе кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген-Каравэла» падчас руху па другараднай дарозе праігнараваў знак «Рух без прыпынку забаронены», выехаў на скрыжаваньне і сутыкнуўся з украінскім рэйсавым аўтобусам «Ікарус», які рухаўся па маршруце Ковель — Берасьце. Начальніца аддзяленьня агітацыі і прапаганды ДАІ Берасьцейскага УУС Натальля Сахарчук паведаміла, што:[2]
|
У выніку аварыі на месцы загінулі кіроўца «Фольксвагена» і пяць зь дзевяці пасажыраў. У ліку загінулых трое дзяцей і двое дарослых. З траўмамі рознай ступені цяжкасьці ў Берасьцейскую абласную лякарню шпіталізаваны чатыры пасажыры «Фольксвагена». Сярод іх — дзяўчынка, дзьве жанчыны, а таксама адзін мужчына[2].
У «Ікарусе» ехала сем пасажыраў. Адна зь іх загінула на месцы аварыі. Кіроўца аўтобуса і тры пасажыры шпіталізаваны з траўмамі. Астатнія тры пасажыры рэйсавага аўтобуса не пацярпелі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Семь человек погибли в результате ДТП в Малоритском районе (рас.). TUT.BY (24 красавіка 2011). Праверана 24 красавіка 2011 г.
- ^ а б в Страшная аварыя пад Вялікдзень: сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей, насмерць пад Маларытай. Наша Ніва (24 красавіка 2011). Праверана 24 красавіка 2011 г.