Сутыкненьне Ми-4 пад Ружанамі

Сутыкне́ньне Мі-4 пад Ружа́наміавіякатастрофа, якая адбылася 29 жніўня 1974 року ў раёне мястэчка Ружаны на Пружаншчыне.

Сутыкненьне Ми-4 пад Ружанамі

Ми-4 у Праскім авіяцыйным музэі
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 29 жніўня 1974 году
Характар сутыкненьне
Месца катастрофы каля Ружанскага палігону
Пункт вылету Пружанскі аэрадром
Пункт прызначэньня Пружанскі аэрадром
Паветранае судна
Мадэль самалёта Мі-4
Авіякампанія 225-ы асобны шрубалётны полк
Экіпаж 6
Загінулі 6
Выжылі 0

Хада падзеяў

рэдагаваць

29 жніўня 1974 другая эскадрыльля 225-га асобнага шрубалётнага палку адпрацоўвала на Ружанскім палігоне групавыя дзеяньні з мэтаю падрыхтоўкі да будучых вучэньняў.

Паводле афіцыйнае вэрсіі, падчас палёту ў страі камандзір аднаго са шрубалётаў Ми-4АВ лейтэнант Мікалай Трушын выканаў памылковы манэўр (памылка ў дагоне і прыстройваньні да пярэдняе пары шрубалётаў), што спрычыніла сутыкненьне шрубалётаў на вышыні 50 м. Паводле іншых зьвестак, вядучы другой пары шрубалётаў не пасьпеў адрэагаваць на рэзкі манэўр пярэдняе пары і сутыкнуўся зь пярэднім шрубалётам.

Абодва шрубалёты ўпалі на зямлю ў раёне мэтаў для бомбакіданьня, усе чальцы экіпажаў (6 чалавек) загінулі. Камандзірам другога шрубалёту быў лейтэнант Віктар Есін.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць