Сусьветная рада русінаў

русінская сацыяльна-культурная арганізацыя

Сусьветная рада русінаў (па-русінску: Світова рада Русинів) — русінская сацыяльна-культурная арґанізацыя, што паўстала 22 сакавіка 1991 у Мэджылаборцах на 1-м Сусьветным канґрэсе русінаў. Кожныя два рокі арґанізоўвае Сусьветны канґрэс русінаў. Складаецца зь дзевяці прадстаўнікоў краінаў з значным насельніцтвам русінаў і кіраўніка Сусьветнага форуму русінскае моладзі.

Гісторыя

рэдагаваць

Ініцыятарамі скліканьня канґрэсу былі шматлікія русінскія арґанізацыі, а менавіта: Rusynska Obroda (Русінскае адраджэньне) з Славаччыны, Stowarzyszenie Łemków (Ставарышчына лемкаў) з Польшчы, Obstestvo Karpatskych Rusynov (Таварыства карпацкіх русінаў) з Украіны, Руска матка (Руская маці) з Югаславіі/Сэрбіі (Ваяводзіна) і аб’яднаная дэлеґацыя русінскіх арґанізацыяў з ЗША ды Канады.

Старшыні Сусьветнае рады русінаў

рэдагаваць
  • Васіль Турак-Гэтэш (1991-2001) — Славаччына
  • Аляксандар Зазулак (2001-2003) — Славаччына
  • Анджэй Копча (2003-2005) — Польшча
  • Пол Робэрт Маґочы (2005-2009) — Канада
  • Д’юра Папуґа (2009-2011) — Сэрбія
  • Штэфан Лявінец (2015 — дагэтуль) — Вугоршчына

Арґанізацыі, што ўваходзяць у склад Рады

рэдагаваць
  • Rusynska Obroda (Русінскае адраджэньне) (Славаччына)
  • Divadlo Alexandra Duchnovića (Тэатар Аляксандра Духновіча) (Славаччына)
  • Stowarzyszenie Łemków (Ставарышчына лемкаў) (Польшча)
  • Stowarzyszenie „Ruska Bursa” w Gorlicach (Ставарышчына „Руская Бурса” ў Ґорліцах) (Польшча)
  • Obstestvo Karpatskych Rusynov (Таварыства карпацкіх русінаў) (Украіна)
  • Obstestvo Aleksandra Duchnovycza (Таварыства Аляксандра Духновіча) (Украіна)
  • Інститут карпатознавства (Інстытут карпатыкі) (Украіна)
  • Руска матка (Руская маці) (Сэрбія)
  • Drużtvo za ruski jazik i literaturu (Таварыства русінскае мовы й літаратуры) (Сэрбія)
  • Katedra za rusinski jezik i knjiżevnost (Катэдра русінскае мовы й літаратуры) (Сэрбія)
  • Spolećnost Pratel Podkarpalskie Rusi (Таварыства сяброў Падкарпацкае Русі) (Чэхія)
  • Magyarorszagi Ruszinok Szervczete (Вугорская арґанізацыя русінаў) (Вугоршчына)
  • Carpatho-Russian American Center (Карпатарускі амэрыканскі цэнтар) (ЗША)
  • Carpatho-Rusyn Research Center, Inc. (карпатарусінскі навукова-дасьледчы цэнтар) (ЗША)
  • Carpatho-Rusyn Society (Карпатарусінскае грамадзтва) (ЗША)
  • Lemko Association (Лемкаўскі зьвяз) (ЗША)
  • Rusin Association (Русінскі зьвяз) (ЗША)