Сусьветная вайна Z (фільм)

фільм ЗША 2013 року

„Сусьве́тная вайна́ Z“ (па-ангельску: World War Z) — амэрыканскі баявік жахаў рэжысэра Марка Форстэра, прэзэнтаваны ў 2013 року. Зьняты паводле аднайменнага раману Макса Брукса. Выканаўца галоўнай ролі Джэры Лэйна, колішняга сьледчага ААН, — Брэд Піт.

Сусьветная вайна Z
World War Z
Жанр баявік[d], прыгодніцкі фільм, фільм пра зомбі[d], трылер[d][1][2][3], апакаліптычны фільм[d], навукова-фантастычны фільм[d], постапакаліптычны фільм[d], экранізацыя раману[d], драматычны фільм і фільм жахаў[d][4]
Рэжысэр Марк Форстэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Сусьветная вайна Z[d][5]
Прадусар
У ролях
Кампазытар Марка Бэльтрамі
Апэратар Бэн Сэрэзын
Мантаж
Мастак Nigel Phelps[d]
Вытворчасьць Paramount Pictures
Распаўсюд Paramount Pictures, UIP-Dunafilm[d][6] і Netflix
Дата выхаду 2 чэрвеня 2013 (11 гадоў таму)
Працягласьць 116 хв.
Краіна ЗША ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $190—269 млн[7][8][9]
Прыбытак $540,5 млн[10]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Пазытыўныя водгукі атрымалі гульня Брэда Піта і рэалістычнае вяртаньне да тэматыкі зомбі, а крытыкавалі разрадку напружанасьці, састарэлую кампутарную графіку і брак адпаведнасьці арыгіналу. Тым ня меней, фільм стаў камэрцыйна пасьпяховым, зарабіўшы 540 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў $190 млн, стаўшы найпасьпяховейшым фільмам пра зомбі ўсіх часоў.

  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Колішні сьледчы Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў Джэры Лэйн з жонкай Карын і двума дочкамі, Рэйчэл і Коні, трапляюць у вялікі затор у Філядэльфіі, калі на яго пачынаецца навала зомбі. Ратуючыся пасярод тлуму, Лэйны дабіраюцца да Ньюарку ды хаваюцца ў кватэры разам з гішпанамоўнай сям’ёй. Па іх на выратаваньне прылятае верталёт, пасланы Джэравым знаёмым намесьнікам Генэральнага сакратара ААН Т’еры Ўмутоні. Іх вывозяць на карабель ВМФ ЗША ў Атлянтычным акіяне, дзе навукоўцы і вайскоўцы аналізуюць прычыны эпідэміі. Вірусоляг Эндру Фасбак настойвае, што пошасьць — гэта вірус, і распрацоўка вакцыны наўпрост залежыць ад высьвятленьня ягонага паходжаньня. Джэры вымушаны пагадзіцца выправіцца ў разьведвальную экспэдыцыю, інакш ягоную сям’ю высяляць з карабля.

Джэры і Фасбак у суправаджэньні спэцаддзелу ляцяць у лягер арміі ЗША ў Паўднёвай Карэі, адкуль прыйшло першае паведамленьне пра зьяўленьне зомбі. На зямлі іх атакуюць зомбі, і Фасбак у паніцы забівае сам сябе. Іх выратоўваюць жаўнеры зь лягеру, і Джэры даведваецца, што заражэньне на базе сталася празь іхняга доктара. Палонны афіцэр ЦРУ паведамляе Джэры, што адказ на ягонае пытаньне трэба шукаць у Ізраілі. Па дарозе да самалёту на іх зноў нападаюць зомбі; выжываюць толькі Джэры зь пілётам.

У Ерусаліме Джэры сустракаецца зь Юргенам Вармбрунам, высокапастаўленым афіцэрам Масаду. Ерусалім за высокай сьцяной пачуваецца бясьпечным, аднак гукі сьвяткаваньня прыцягваюць зомбі, якія адольваюць сьцяну, збудаваўшы жывую піраміду. Каб абараніць Лэйна, Вармбрун выпраўляе зь ім да самалёта некалькіх вайскоўцаў. Па шляху Джэры заўважае, што зомбі, якія авалодваюць местам, прапусьцілі старога і збалелага хлопчыка. Адну з вайсковак, якая прадставілася як «Сэген», зомбі ўкусіў у руку, і Джэры хутка адрубае заражаную частку, каб спыніць распаўсюд інфэкцыі. Удваёх яны ратуюцца на пасажырскім лайнэры „Беларускіх авіялініяў“.

Спрабуючы асэнсаваць убачанае ў Ерусаліме, Джэры тэлефануе Т’еры, каб той падказаў бліжэйшую мэдычную лябараторыю Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, і ён накіроўвае пілётаў у Кардыф. Пры падлёце адзін з пасажыраў перакідаецца на зомбі і неўзабаве заражае іншых. Джэры, спрабуючы ўратавацца, узрывае ў салёне гранату, ад чаго адбываецца разгермэтызацыя і зомбі вылятаюць у паветра, аднак самалёт разьбіваецца пры пасадцы.

Джэры з Сэген уратаваліся і дабраліся да Кардыфу. У лябараторыі Джэры выказвае сваю здагадку, што зомбі ігнаруюць хворых людзей, паколькі яны непрыдатныя для распаўсюду інфэкцыі. Каб праверыць тэорыю, ён прапануе самім заразіцца і апрабаваць рэакцыю на іх зомбі. Аднак сьмяротныя патагены знаходзяцца ў іншай лябараторыі, ужо занятай зомбі. Тады Джэры, Сэген і галоўны лекар прабіваюцца туды, дзе Джэры дабіраецца да сховішча вірусаў. Аднак ён не пасьпявае выйсьці, як яго заўважае зомбі; тады Джэры вырашае праверыць уласную тэорыю на месцы і сам уводзіць сабе заразу. Калі ён адчыняе дзьверы, зомбі яго ігнаруе, і Джэры спакойна вяртаецца ў лябараторыю праз натоўп зомбі.

Джэры з Сэген вяртаюцца ў сховішча ў Фрыпорце, дзе яго чакае сям’я. Пасьля гэтага распрацоўваецца вакцына, якая служыць „камуфляжам“ ад зомбі, дзякуючы чаму людзі могуць выбірацца з заражаных тэрыторыяў і нават ладзіць ім супраціў. Але тым ня меней пагроза ня зьнікла.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Брэд Піт Джэры Лэйн, колішні сьледчы ААН, які пагаджаецца заняцца расьсьледаваньнем пандэміі, каб абараніць сваю сям’ю Джэры Лэйн, колішні сьледчы ААН, які пагаджаецца заняцца расьсьледаваньнем пандэміі, каб абараніць сваю сям’ю
Мірэй Інэс Карын Лэйн, жонка Джэры Карын Лэйн, жонка Джэры
Даніела Кертэс Сэген, жаўнерка Арміі абароны Ізраілю, якая суправаджае Джэры ў Ўэйлз („сэген“ — ранг у ізраільскім войску, які адпавядае лейтэнанту) Сэген, жаўнерка Арміі абароны Ізраілю, якая суправаджае Джэры ў Ўэйлз („сэген“ — ранг у ізраільскім войску, які адпавядае лейтэнанту)
Джэймз Бэйдж Дэйл Капітан Спэкі, рэйнджэр Арміі ЗША на базе ў Паўднёвай Карэі Капітан Спэкі, рэйнджэр Арміі ЗША на базе ў Паўднёвай Карэі
Людзі Бёкен Юрген Вармбрун, высокапастаўлены афіцэр Масаду Юрген Вармбрун, высокапастаўлены афіцэр Масаду
Мэт’ю Фокс Парашутыст, які ратуе сям’ю Лэйнаў зь Ньюарку і дастаўляе іх на карабель Парашутыст, які ратуе сям’ю Лэйнаў зь Ньюарку і дастаўляе іх на карабель
Фана Макена Т’еры Умутоні, намесьнік Генэральнага сакратара ААН, начальнік Джэры Т’еры Умутоні, намесьнік Генэральнага сакратара ААН, начальнік Джэры
Дэйвід Морзэ Былы афіцэр ЦРУ, зьняволены ў Паўднёвай Карэі за дапамогу Паўночнай Карэі ў змаганьні супраць зомбі Былы афіцэр ЦРУ, зьняволены ў Паўднёвай Карэі за дапамогу Паўночнай Карэі ў змаганьні супраць зомбі
Эліес Габэль Эндру Фасбак, малады гарвардзкі вірусоляг Эндру Фасбак, малады гарвардзкі вірусоляг
Пітэр Капальдзі Лекар СААЗ Лекар СААЗ
П’ерфранчэска Павіна Лекар СААЗ Лекар СААЗ
Рут Нэйга Лекар СААЗ Лекар СААЗ
Морыц Бляйбтрой Лекар СААЗ Лекар СААЗ
Стэрлінг Джэрынз Канстанс „Коні“ Лэйн, малодшая дачка Джэры і Карын Канстанс „Коні“ Лэйн, малодшая дачка Джэры і Карын
Абігэйл Гаргроўв Рэйчэл Лэйн, старэйшая дачка Джэры і Карын Рэйчэл Лэйн, старэйшая дачка Джэры і Карын
Фабрыцыё Захары Гвіда Томас, асірацелы гішпанскі хлопчык, якога падбіраюць Лэйны Томас, асірацелы гішпанскі хлопчык, якога падбіраюць Лэйны
Дэйвід Эндрус Камандор флёту ЗША Муленара, капітан судна ААН, на якім ратуюцца Лэйны Камандор флёту ЗША Муленара, капітан судна ААН, на якім ратуюцца Лэйны
Джон Гордан Сынклер Галоўны старшына „марскіх цюленяў“, які ляціць з Джэры ў Паўднёвую Карэю Галоўны старшына „марскіх цюленяў“, які ляціць з Джэры ў Паўднёвую Карэю
Грэгары Фітусі Пілёт C130, які вязе Джэры з Паўднёвай Карэі ў Ізраіль Пілёт C130, які вязе Джэры з Паўднёвай Карэі ў Ізраіль
Міхіль Гэйсман Эліс, рэйнджэр Арміі ЗША ў аддзеле Спэкі Эліс, рэйнджэр Арміі ЗША ў аддзеле Спэкі
Эрнэста Канту Бацька Томі Бацька Томі
Вікі Араіка Маці Томі Маці Томі
Руары Кэнан Фармацэўт Фармацэўт
Раен Пэркінс-Гангнэс Першы зомбі ў Філядэльфіі, пераўтварэньне якога ўбачыў Джэры Першы зомбі ў Філядэльфіі, пераўтварэньне якога ўбачыў Джэры
Дзяніс Ішчанка Пілёт „Беларускіх авіялініяў“ Пілёт „Беларускіх авіялініяў“
Нікола Джурычка Пілёт „Беларускіх авіялініяў“ Пілёт „Беларускіх авіялініяў“
Майкл Джэн Зомбі ў лябараторыі СААЗ Зомбі ў лябараторыі СААЗ

Вытворчасьць

рэдагаваць

Вытворчая кампанія Брэда Піта Plan B Entertainment выйграла правы на экранізацыю раману Макса Брукса ў 2007 року[11]. У красавіку 2011 року пасьля падрыхтоўкі сцэнару пачалася папярэдняя вытворчасьць і падбор актораў. Здымкі пачаліся ў ліпені таго ж году і адбываліся на Мальце, у Шатляндыі, Ангельшчыне і Вугоршчыне. Ролю карабля ВМФ ЗША „Мэдысан“ выканаў „Аргус(d)Каралеўскага дапаможнага флёту Вялікабрытаніі.

Прэм’ера фільму адбылася 2 чэрвеня 2013 року ў кінатэатры „Empire“ на Лестэр-сквэр у Лёндане[12], а ў сусьветны пракат ён выйшаў 21 чэрвеня.

Успрыняцьце

рэдагаваць

Фільм зарабіў у паўночнаамэрыканскім пракаце $202,4 млн, у астатнім сьвеце — $337,6 млн[10].

На бачыне водгукаў Rotten Tomatoes „Сусьветная вайна Z“ мае рэйтынг ухвалы 66% на аснове 273 аглядаў, сярэдні рэйтынг — 6,2/10[13]. Сярэднеўзважаная адзнака на Metacritic — 63 з 100 на аснове 46 аглядаў[14].

Фільм перамог у намінацыі на найлепшы трымценьнік на 40-й цырымоніі ўручэньня прэміі „Сатурн“ (2014).

Відэагульні

рэдагаваць

У 2013 року выйшла відэагульня World War Z ў жанры жах выжываньня для плятформы iOS, якая зьяўляецца адгалінаваньнем сюжэту фільму з цалкам іншымі пэрсанажамі[15].

У 2019 выйшла гульня для чатырох чалавек World War Z пад плятформы PlayStation 4, Windows PC і Xbox One[16][17].

  1. ^ http://www.nytimes.com/2013/06/21/movies/world-war-z-stars-brad-pitt-battling-zombies.html?_r=0
  2. ^ https://www.filmaffinity.com/en/film263630.html
  3. ^ http://www.metacritic.com/movie/world-war-z
  4. ^ Vaux R., Anderson B. The 10 Highest-Grossing Horror Movies Of All Time (анг.) — 2023.
  5. ^ Швэдзкая база кіназьвестак (шв.)Svenska Filminstitutet.
  6. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  7. ^ Box office report: 'Monsters University' scares up $82 million (анг.) // June 23, 2013 г. Архіўная копія ад July 19, 2013 г. Праверана July 20, 2013 г.
  8. ^ Ronald Grover, Chris Michaud. 'Monsters University' scares zombies to lead U.S. box office (анг.) // June 23, 2013 г. Архіўная копія ад July 20, 2013 г. Праверана July 20, 2013 г.
  9. ^ 2013 Most Valuable Blockbuster – #5 'The Hunger Games: Catching Fire' Vs. #12 'World War Z'; #4 'Hobbit: The Desolation Of Smaug' Vs. #13 'Oz The Great And Powerful' (анг.) Праверана February 6, 2019 г. Архіўная копія ад December 23, 2018 г.
  10. ^ а б World War Z (анг.) Box Office Mojo Праверана 2013-09-06 г. Архіўная копія ад July 27, 2019 г.
  11. ^ Par, Plan B raise 'Zombie' (анг.) // Variety, 14 чэрвеня 2006 г. Праверана 4 ліпеня 2020 г.
  12. ^ 'World War Z' Premiere: The Zombie Apocalypse Starts in London (анг.). The Hollywood Reporter. Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 29 сакавіка 2015 г.
  13. ^ World War Z (2013) (анг.) Rotten Tomatoes. Fandango Media. Праверана 14 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 10 сакавіка 2022 г.
  14. ^ World War Z (анг.) Metacritic. CBS Interactive. Праверана 14 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 2 лютага 2022 г.
  15. ^ App Review: There Is Nowhere To Hide When World War Z Goes Mobile | Kotaku Australia (анг.). Kotaku.com.au (2013-05-31). Праверана 2013-10-09 г. Архіўная копія ад June 28, 2013 г.
  16. ^ World War Z is becoming a video game (анг.) Polygon Праверана 2017-12-08 г. Архіўная копія ад December 9, 2017 г.
  17. ^ World War Z is a four-player co-op survival game, coming next year (Update) (анг.) Архіўная копія ад December 9, 2017 г. Праверана 2017-12-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць