Суна
Біяграфія
рэдагавацьРазам з Маркамерам і Генабаўдам у 388 годзе ачоліў набег франкаў на землі на левым беразе Райна ў рымскай правінцыі Германіі. Франкі пераадолелі памежныя загароды рымлянаў і разрабавалі землі пад Кёльнам, узяўшы буйную здабычу.
Рымскія войскі пад камандаю Наніна і Квінтына нечакана нанесьлі пакінутым у Нямеччыне франкам зваротны ўдар. Генабаўд загінуў у бітве ў Вугальным лесе, а Суну і Маркамеру ўдалося ўчасна адступіць. Квінтын, які пусьціўся ў пагоню, патрапіў у засаду і атрымаў буйную паразу ад франкаў.