Суксэ-Мікала́й (па-лацінску: Suxe sive Nicholaus) — адзін з нальшанскіх князёў (nobilis de Lettowia de provincia Nalsen). За часам вялікага князя літоўскага Шварна, недзе ў 1266—1268 г., уцёк разам з братам з ВКЛ у Рыгу, дзе ахрысьціўся зь імем Мікалай. Затым, 5 красавіка 1268 г., браты сталі васаламі рыскага арцыбіскупа Альбэрта, аддаўшы яму свае страчаныя ўладаньні ў Нальшанах і атрымаўшы іх назад у якасьці фэодаў — такім чынам, на арцыбіскупа ўскладаўся клопат пра вызваленьне ўладаньняў сваіх васалаў з-пад улады паганцаў. У 1272—1274 гг. Суксэ прымаў удзел у паходах лівонскіх немцаў на Аўкштайтыю, у тым ліку і Нальшаны, загінуў падчас аднаго з паходаў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Дубонис А. К вопросу о влиянии соседей на литовское общество в период становления Литовского государства // RUTHENICA. Випуск 6. — Київ: Інститут історії України НАН України, 2007. с. 259—274. С. 260.
  • Насевіч В. ВКЛ ад узнікнення да Крэўскай уніі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0