Стэва Пэндароўскі
Стэва Пэндароўскі (па-македонску: Стево Пендаровски; 3 красавіка 1963, Скоп’е) — македонскі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прафэсар паліталёгіі. Прэзыдэнт Паўночнай Македоніі з 12 траўня 2019 году.
Стэва Пэндароўскі | |
5-ты прэзыдэнт Македоніі | |
---|---|
12 траўня 2019 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Георге Іванаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 красавіка 1963 Скоп’е |
Партыя: | Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі |
Сужэнец: | Элізабэта Г’ёргіеўская[d] |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Сьвятых Кірыла і Мятода ў Скоп’і |
Палітычная кар'ера
рэдагавацьПамочнік міністра па сувязях з грамадзкасьцю ў Міністэрстве ўнутраных справаў і начальнік аналітычнага і дасьледчага аддзелу гэтага міністэрства ў 1998—2001 гадах. Затым стаў дарадцам прэзыдэнта Борыса Трайкоўскага па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і замежнай палітыкі з 2001 году да яго сьмерці ў 2004 годзе. Пасьля ўзначальвае Дзяржаўную выбарчую камісію (2004-2005 гадах). Дарадца прэзыдэнта Бранка Црвэнкоўскага ў 2005-2009 гадах.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2014 году (ад партыі СДЗМ[1]) і 2019 году (ад СДЗМ і Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю[2]).
Ён таксама прыняў удзел і ў наступных прэзыдэнцкіх выбарах. У першым туры, які прайшоў 21 красавіка, набраў большасьць[3]. 5 траўня 2019 году перамог у другім туры, набраўшы 51,66% галасоў, пры наведвальнасьці 46,70%[4]. Яго супэрніца, кансэрватарка-нацыяналістка Гардана Сіляноўска-Даўкава — 44,73%.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pendarovski, official presidential nominee of the Macedonian opposition, Independent Balkan News Agency, 05.03.2014/
- ^ Стево Пендаровски е консензуален претседателски кандидат на СДСМ и ДУИ, Точка.мк (01.03.2019)
- ^ В Северной Македонии не смогли выбрать президента в первом туре голосования. Новая газета - Novayagazeta.ru. Праверана 2019-05-05 г.
- ^ На выбарах прэзыдэнта Паўночнай Македоніі перамог празаходні кандыдат, Радыё Свабода, 6-05-2019