Борыс Трайкаўскі (па-македонску: Борис Трајковски, 25 чэрвеня 1956, Мурціна, Струміца, СФРЮ — 26 лютага 2004, Мостар, Босьнія і Герцагавіна) — прэзыдэнт Рэспублікі Македонія з 1999 па 2004 гады.

Борыс Трайкоўскі
па-македонску: Борис Трајковски
19 лістапада 1999 — 26 лютага 2004
Папярэднік Кіра Глігараў[d]
Наступнік Бранка Црвэнкоўскі[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 чэрвеня 1956(1956-06-25)[1][2][3]
Памёр: 26 лютага 2004(2004-02-26)[1][2][3] (47 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Vilma Trajkovska[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай»

Палітычная біяграфія

рэдагаваць

Да 1997 году працаваў у мэрыі Скоп’я, з 1998 зьяўляўся намесьнікам міністра замежных справаў. Гуляў ключавую ролю на перамовах, зьвязаных з праблемай разьмяшчэньня альбанскіх уцекачоў з Косава на тэрыторыі Македоніі. Быў адным з актывістаў партыі НМРА-ДПМНА і паплечнікам ейнага лідэра Любча Геаргіеўскага. Пасьля перамогі ВМРО-ДПМНЕ на парлямэнцкіх выбарах і фармаваньня ўрада Георгіеўскага быў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад гэтай партыі. У 1999 годзе быў абраны на пост прэзыдэнта краіны, які займаў да сваёй сьмерці ў авіякатастрофе ў 2004 годзе.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
  1. ^ а б в г Boris Trajkovski // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Boris Trajkovski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Boris Trajkovski // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць