Стрэймай
Стрэймай (па-фарэрску: Streymoy) — самы вялікі і самы густанаселены востраў Фарэраў. Тут разьмяшчаецца сталіца — Торсхаўн.
Стрэймай | |
Плошча | 373 км² |
---|---|
Краіна | Данія |
Вобласьць | Фарэрскія выспы |
Насельніцтва (2010) | 22 400 |
Каардынаты | 62° пн. ш. 7° у. д. / 62° пн. ш. 7° у. д.Каардынаты: 62° пн. ш. 7° у. д. / 62° пн. ш. 7° у. д. |
Стрэймай |
Геаграфія
рэдагавацьВыспа мае даўгаватую форму і цягнецца на 47 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ейная шырыня — 10 км. На паўднёва-заходнім ускрайку выспы знаходзяцца 2 фіёрда. Стрэймай характарызуецца пагорыстай мясцовасьцю (у асаблівасьці яго паўночна-заходняя частка), вышэйшая кропка — гара Капсэні (789 м).
Таксама як і на астатніх Фарэрскіх выспаз, на Стрэймое знаходзіцца мноства кароткіх ручаёў і маленькіх азёраў.
Насельніцтва
рэдагавацьНа высьпе пражывае 21 тыс. чалавек (каля 40% насельніцтва Фарэраў), большасьць якіх жыве ў сталіцы (18 тыс. чалавек).