Статыстычныя рэгіёны Сэрбіі

Статыстычныя рэгіёны Сэрбіі (па-сэрбску: Статистички региони Србије) — тэрытарыяльныя аб’екты, якія вылучаныя па пэўных прыкметах для мэт статыстычнага назіраньня ў гэтай краіне. Тэрыторыі ўстаноўлены ў адпаведнасьці са стандартамі ЭЗ і ўяўляюць сабой статыстычныя, а не адміністрацыйныя раёны і (або) акругі, таму не маюць нейкага юрыдычнага статусу[1].

Статыстычныя рэгіёны Сэрбіі па NUTS1
Статыстычныя рэгіёны Сэрбіі па NUTS2

Прынцыпы падзелу рэдагаваць

Да 2009 году для мэтаў статыстычнага назіраньня краіна была падзелена на тры рэгіёны:

  • Цэнтральная Сэрбія;
  • Аўтаномны край Ваяводзіна;
  • Аўтаномны край Косава і Мятохія.

У ліпені 2009 году парлямэнт Сэрбіі прыняў закон, па якім краіна была падзелена на сем статыстычных рэгіёнаў. Згодна з гэтай клясыфікацыі ў іх склад увайшлі:

Межы гэтых абласьцей не былі правільна ідэнтыфікаваныя, у прэсе быў апублікаваны шэраг розных мапаў з рознымі межамі рэгіёну, напрыклад, у Рашке, Памораай акрузе і гэтак далей.

У пачатку 2010 году ўзяла верх ідэя скарачэньня колькасьці статыстычных рэгіёнаў. Прычына была ў нераўнамернасьці насельніцтве пасьля першага дзяленьня[2]. Так у Ваяводзіне пражывала каля двух мільёнаў чалавек, а Заходнім рэгіёне — не больш за 800 000[3]. Новае дзяленьне строга грунтавалася на намэнклатуры тэрытарыяльных адзінак для мэт статыстыкі ЭЗ і ўключыла ў сябе дзьве тэрытарыяльныя адзінкі першага ўзроўню (па-француску: nomenclature des unités territoriales statistiques, NUTS1, насельніцтва ад 3 да 7 мільёнаў чалавек): Сэрбія-поўнач (код RS1) і Сэрбія-поўдзень (RS2). Тэрытарыяльныя адзінкі другога ўзроўню (NUTS2, насельніцтва ад 800 тысяч да 3 мільёнаў чалавек): Ваяводзіна (RS11) і акруга Бялград (RS12) — разам утвараюць Сэрбію-поўнач; Шумадыя і Заходняя Сэрбія (RS21), Паўднёвая і Усходняя Сэрбія (RS22) і аўтаномны край Косава і Мятохія (RS23) — Сэрбія-поўдзень. У сваю чаргу, тэрытарыяльныя адзінкі другога ўзроўню падзеленыя на тэрытарыяльныя адзінкі трэцяга ўзроўню (NUTS3, насельніцтва ад 150 да 800 тысяч чалавек). Па ўсёй краіне іх налічваецца 29.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Седам региона за равномернији развој. Политика новине (04.06.2009). Праверана 2016-11-30 г. Архіўная копія ад 2016-12-01 г.
  2. ^ Смањење броја статистичких региона кроз измене Закона о регионалном развоју. Влада Републике Србије (03.02.2010). Праверана 2016-11-30 г. Архіўная копія ад 2011-07-28 г.
  3. ^ Uvrede, optužbe, alkotest i regioni. b92 (07.04.2010). Праверана 2016-11-30 г. Архіўная копія ад 2016-12-01 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Мартынов В. Региональные особенности современной Сербии // Мировая экономика и международные отношения : журнал. — 2012. — № 12. — С. 58-63. — ISSN 0131-2227