Стары мост (Мазыр)
Стары мост — адзін з двух аўтамабільных мастоў цераз раку Прыпяць у горадзе Мазыр Гомельскай вобласьці. Злучае Прымаставую плошчу і вуліцу Рыжкова з вуліцай Іваненкі, якая пераходзіць у аўтамабільную дарогу рэспубліканскага значэньня Р131 на Каленкавічы. Зьяўляецца адзінай аўтамабільнай сувязьзю раёнаў Пхоў, Зарэчны і Баравікі з цэнтрам горада.
Гісторыя
рэдагавацьУведзены ў эксплюатацыю ў 1958 годзе. Даўжыня моста складае 924 мэтра, што робіць яго адным з найдаўжэйшых у Беларусі. У 2003 годзе была праведзена рэканструкцыя. Было заменена пакрыцьцё, зроблены новыя ходнікі, пастаўлены мэталічныя бар’ерныя агароджы, апоры асьвятленьня і іншае. З 27 красавіка па 11 чэрвеня 2012 года мост быў закрыты на рамонт.