Cтаршыня́[1][2][3] (наркам. старшына) — воінскае ці спэцыяльнае званьне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краінаў. Па рангу вышэй за старшага сяржанта.

Пагон старшыні Савецкай Арміі

Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званьне старшы сяржант, па заканчэньні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званьні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана воінскае званьне старшына ці больш высокае.

Перад воінскім званьнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова «гвардыі».

Воінскае званьне рэзэрвіста дапаўняецца словам «рэзерву».

Воінскае званьне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» ці «ў адстаўцы».

  1. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. старшыня м. — старшина, председатель // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  2. ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. старшина — старшыня // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. ^ Калента, Карвоўскі, Саломенік, Пятро Юргялевіч. старшина — старшыня // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)