Старое места (Ерусалім)

раён Ерусаліму
(Перанакіравана з «Старое Места Ерусаліму»)

Старо́е ме́ста (па-габрэйску: הָעִיר הָעַתִּיקָה, Га’Ір Га’Атыка, па-арабску: البلدة القديمة‎, аль-Балда аль-Кадыма) — тэрыторыя ў цэнтры Ерусаліму плошчай 0,9 км², агароджаная мурамі[2].

Старое места Ерусаліму і ягоныя муры
The Old City of Jerusalem and its Walls[1]*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО


Тып культурны
Крытэры ii, iii, vi
Спасылка 148
Рэгіён** Арабскія дзяржавы
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1981  (5 сэсія)
У небясьпецы з 1982
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

На тэрыторыі Старога места знаходзяцца некалькі рэлігійных сьвятыняў: юдэйскія Храмавая гара і Сьцяна плачу, хрысьціянскі храм Труны Гасподняй, мусульманскія Купал Скалы і Аль-Акса. У 1981 року аб’ект уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гістарычна Старое места падзяляецца на чатыры кварталы (супраць гадзіньнікавай стрэлкі з паўночна-ўсходняга кута): мусульманскі, хрысьціянскі, армянскі і жыдоўскі. Манумэнтальныя абарончыя муры і ўваходныя брамы места былі ўзьведзеныя ў 1535—1542 роках турэцкім султанам Сулейманам Пышным[3]. Сучаснае насельніцтва Старога места жыве пераважна ў мусульманскім ды хрысьціянскім кварталах.

У вайну 1948—1949 рокаў Старое места захапіла Ярданія, усе жыды былі выгнаныя. У вайну 1967 року, калі адбылася бойка на Храмавай гары, ізраільскія войскі заваявалі Старое места і ўвесь Усходні Ерусалім, аб’яднаўшы яго з заходняй часткай. Цяпер Ерусалім знаходзіцца цалкам пад кантролем ізраільскіх уладаў, якія лічаць яго сталіцай дзяржавы. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў, аднак, не прызнала ізраільскі Закон пра Ерусалім 1980 року, таму міжнародная супольнасьць лічыць Усходні Ерусалім акупаванай палестынскай тэрыторыяй[4][5].

  1. ^ Old City of Jerusalem and its Walls. ЮНЭСКОПраверана 13 студзеня 2014 г.
  2. ^  Kollek, Teddy Afterword // A Will to Survive — Israel: the Faces of the Terror 1948-the Faces of Hope Today / John Phillips. — Dial Press/James Wade, 1977.
  3. ^ Eliyahu Wager. Illustrated guide to Jerusalem. — Jerusalem: The Jerusalem Publishing House, 1988. — С. 138.
  4. ^ East Jerusalem: Key Humanitarian Concerns. United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs occupied Palestinian territory. December 2012
  5. ^  Benveniśtî, Eyāl The international law of occupation. — Princeton University Press, 2004. — С. 112—113. — ISBN 978-0-691-12130-7

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 31°46′36″ пн. ш. 35°14′03″ у. д. / 31.77667° пн. ш. 35.23417° у. д. / 31.77667; 35.23417