Старая ратуша (Браціслава)

(Перанакіравана з «Старая Ратуша (Браціслава)»)

Стара́я ра́туша ў Брацісла́ве — адно з найстарэйшых збудаваньняў гораду і найстарэйшая ратуша Славаччыны.

Група турыстаў у Браціслаўскай ратушы

Браціслаўская ратуша збудавана ў гатычным стылі. Вежа датуецца XIII стагодзьдзем, а прыбудова ратушы была завершана да XV стагодзьдзя. Пасьля землятрусу 1599 году ратуша была рэканструявана ў стылі рэнэсансу, а пасьля пажару ў XVIII стагодзьдзя былі дададзеныя элемэнты барока. У 1912 годзе да вежы ратушы было прыбудаванае крыло, якое спалучала стылі нэаготыкі і нэарэнэсансу.

Ратуша выкарыстоўвалася як месца для гарадзкога савету ў XV—XIX стагодзьдзях. Таксама ў будынку ў розныя часы знаходзіліся архіў, мынца і турма. У 1809 годзе пры наступленьні войска Напалеона ў ратушу трапіла пушачнае ядро, якое захоўваецца ў будынку дагэтуль.

У цяперашні час у Старой ратушы разьмешчаны музэй.