Станіслаў Сямашка
польскі грамадзкі дзяяч, прадпрымальнік
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.
Станіслаў Людвікавіч Сямашка (па-польску: Stanisław Siemaszko; нар. у 1952 годзе ў Шчучынскім раёне) — прадпрымальнік, польскі дзяяч на Беларусі, афіцыйны старшыня Саюзу палякаў на Беларусі (не прызнаны польскімі ўладамі).
Станіслаў Сямашка | |
Старшыня Саюзу палякаў на Беларусі | |
---|---|
12 верасьня 2009 — 14.01.2012[1] | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Юзаф Лучнік |
Наступнік: | Мечыслаў Лысы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1952 Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць |
З рабочай сям`і. Вядомы на Гарадзеншчыне прадпрымальнік, мае гатэлі ў Шчучыне і Горадні. Фундатар аднаўленьня пахаваньняў нямецкіх салдатаў, што загінулі ў часы ІІ сусьветнай вайны на Беларусі.
Да мінулага году ніяк ня быў зьвязаны з польскім рухам і не ўваходзіў у Саюз палякаў на Беларусі [2]. Узначальваў гарадзенскі аддзел Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці [3]. 12 верасьня 2009 году на зьезьдзе СПБ быў абраны кіраўніком арганізацыі.
Не размаўляе па-беларуску [4].