Станіслаў Карвацкі (1700—1759)
беларускі ксёндз,езуіт
(Перанакіравана з «Станіслаў Карвацкі (1700-1759)»)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.
Стані́слаў Карва́цкі (па-польску: Stanisław Karwacki; 6 траўня 1700, каля Ольштыну — 2 жніўня 1759, Журомін) — ксёндз-прафэсар, езуіт ад 10 кастрычніка 1716 у Вільні, прафэсар рыторыкі ў Рэшлю 1729—1732 і Браневе 1732—1733, прэфэкт школаў у Рэшлі 1736—1737, місіянэр у Ваўкавыску 1737—1740 і Тыльжы 1740—1741, прафэсар маральнае тэалёгіі ў Браневе 1741—1742, тэоляг смаленскага біскупа Ю. М. Гільзэна 1749—1750, місіянэр у Асьвеі 1750—1752 і Журоміне 1753—1754. Са шляхецкага роду Карвацкіх. Пляменьнік Мацея, Томаша, Людвіка Францішка.