Станіслаў Вільгельм Радзівіл

расейскі і польскі ваенны дзяяч

Станіслаў Вільгельм Радзівіл (6 лютага 1880, Бэрлін — 28 красавіка 1920, каля Малына, Украіна) — расейскі і польскі ваенны дзяяч.

Станіслаў Вільгельм Радзівіл
6 лютага 1880(1880-02-06)[1]28 красавіка 1920(1920-04-28)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Бітвы/войны
Узнагароды
залаты крыж ордэна Virtuti Militari сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari

Біяграфія

рэдагаваць
 
Нэкралёг пра Станіслава Радзівіла ў газэце «Słowo» (№ 251), разьмешчаны пасьля візыту Юзэфа Пілсудзкага ў Нясьвіж на сустрэчу зь віленскімі кансэрватарамі

Нарадзіўся 6 лютага 1880 году ў Бэрліне. З роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма.

Пасьля сьмерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расейскае падданства. Удзельнік расейска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, Першай сусьветнай вайны. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва ставіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 году вітаў Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансэрватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Менску. У лютым 1919 году ўступіў у трэці полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. 30 ліпеня 1919 году прызначаны ад’ютантам Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзэфа Пілсудскага.

Загінуў 28 красавіка 1920 году ў бітве пад Малынам ва Ўкраіне[2].

Літаратура

рэдагаваць
  • Шышыгіна-Патоцкая, К. Нясвіж і Радзівілы / К. Шышыгіна-Патоцкая. — Мн.: Беларусь, 2007.