Тапір[1] (Tapirus) — род клясы сысуноў, уключае 5 сучасных відаў, і прынамсі 9 вымерлых. Сучасныя тапіры жывуць у Амэрыцы (чатыры віды) — ад поўдня Мэксыкі да Парагвая і Бразіліі, і адзін від засяляе Бірму і Тайлянд на поўдзень да Малайі і Суматры. Тапіры адасоблена жывуць практычна ў любых лясістых і травяністых месцах пражываньня з пастаянным запасам вады[2][3].

Тапір
Tapirus terrestris — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадНяпарнакапытныя (Perissodactyla)
СямействаТапіравыя (Tapiridae)
РодТапір
Бінамінальная намэнклятура
Tapirus
Brisson, 1762

Тапіры маюць каржакаватую камплекцыю і важаць да ≈ 320 кг. Канечнасьці кароткія. Хвост вельмі кароткі. Тапіры маюць шчаціністыя валасы, раскіданыя па ўсім целе, і непрыкметная грыва прысутнічае на двух з паўднёваамэрыканскіх відаў. Усе паўднёваамэрыканскія тапіры маюць аднастайны цёмна-карычневы альбо шэры колер, тады як малайскі тапір чорны на задніх лапах і на ўсёй пярэдняй часткі цела і крэмава-белы праз сярэдзіну. Усе тапіры маюць кароткі мясісты хабаток, утвораны мордай і верхнімі вуснамі; хабаток больш выцягнуты ў паўднёваамерыканскіх відаў. Вочы ў тапіра невялікія; вушы ў іх авальныя, прамостоячые і ня вельмі рухомыя. Зубная формула: 3/3, 1/1, 4/3–4, 3/3 = 42–44[2][3].

Тапіры выключна расьлінаедныя, днём хаваюцца ў зарасніках, а ўначы з’яўляюцца на корм. Яны ядуць лісьце, пупышкі, галінкі і плады нізкарослых наземных расьлін, а таксама ўжываюць водную расьліннасьць. Яны вельмі добра плаваюць і любяць плёскацца ў вадзе і ў гразі. Тапіры па сутнасьці адзіночныя, за выключэньнем самак з нашчадкамі[2][3].

Тапіры маюць адно дзіцятка пасля цяжарнасьці каля 13–14 месяцаў. Дзіцяняты маюць паласатыя меткі, якія губляюцца пасля першых 6 месяцаў жыцьця. Маладняк спажывае малако 10–12 месяцаў. Палавая сталасьць дасягаецца прыблізна ў 2–4 гады. Тапіры жывуць прыблізна 30 гадоў[2][3].

У некаторых раёнах на гэтых жывёл актыўна палююць на ежу і спорт, хаця некаторыя індыйскія плямёны адмаўляюцца забіваць тапіраў па рэлігійных прычынах. Папуляцыя ўсіх відаў у апошнія гады скарацілася з-за ачысткі лясоў чалавекам па сельскагаспадарчых прычынах[2][3].

Сыстэматыка рэдагаваць

Тапір (Tapirus)

  • T. antiquus
  • T. arvernensis
  • T. bairdii
  • T. balkanicus
  • T. copei
  • T. indicus
  • T. jeanpiveteaui
  • T. kabomani
  • T. pinchaque
  • T. priscus
  • T. terrestris
  • T. mesopotamicus
  • T. rondoniensis
  • T. webbi

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ а б в г д Ballenger L., Myers P. (2011) Tapiridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.02.2021 г.
  3. ^ а б в г д Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 331. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)