Порт Морсьбі (па-ангельску: Port Moresby) — сталіца і самы вялікі горад Папуа-Новай Гвінэі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы вострава Новая Гвінэя, над затокай Папуа. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку краіны (National Capital District), і адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 410 тыс. чалавек.

Порт Морсьбі
Сьцяг Порту Морсьбі
Першыя згадкі: 1873
Краіна: Папуа-Новая Гвінэя
Акруга: Цэнтральная
Плошча: 240 км²
Вышыня: 35 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 410 954 чал.
шчыльнасьць: 1712,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+10
Паштовы індэкс: 111
Геаграфічныя каардынаты: 9°28′44″ пд. ш. 147°8′58″ у. д. / 9.47889° пд. ш. 147.14944° у. д. / -9.47889; 147.14944Каардынаты: 9°28′44″ пд. ш. 147°8′58″ у. д. / 9.47889° пд. ш. 147.14944° у. д. / -9.47889; 147.14944
Порт Морсьбі на мапе Папуа-Новай Гвінэі
Порт Морсьбі
Порт Морсьбі
Порт Морсьбі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.portmoresby.com

Прамысловасьць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, дрэваапрацоўчай і машынабудаўнічай прамысловасьці. У Порце Морсьбі ёсьць міжнародны аэрапорт і вялікі марскі порт.

Затоку Папуа адкрыў і дасьледаваў у 1873 годзе Джон Морсьбі, у гонар бацькі якога (Фэірфакса Морсьбі) горад і атрымаў сваю назву. Горад быў заснаваны 12 лютага 1873 году.

Падчас Другой сусьветнай вайны Порт Морсьбі быў важнай базай ангельскіх войскаў падчас бойкі зь Японіяй.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Порт Морсьбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў