Міхайла Віктаравіч Чабатароў

украінскі вайсковец
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чабатароў.

Міха́йла Чабатаро́ў (па-ўкраінску: Михайло Вікторович Чеботарьов) — вайсковец, жаўнер полка «Азоў», нацыянальнае ґвардыі Ўкраіны.

Міхайла Віктаравіч Чабатароў
укр. Чеботарьов Михайло Вікторович
29 ліпеня 198715 лютага 2015
Мянушка Чавур
Месца нараджэньня Ургал, Хабараўскі край, РСФСР
Месца сьмерці Шырокіна, Данецкая вобласьць, Украіна
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў  Нацыянальная гвардыя
Званьне  Жаўнер
Частка  «Азоў»
Бітвы/войны Вайна на Данбасе:
Баі за Шырокіна
Узнагароды
Ордэн «За мужнасьць» III ступені
Ордэн «За мужнасьць» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Сям’я пераехала, скончыў Фастаўскую ААШ № 2, Фастаўскае ПТВ, аўтасьлесар. Працаваў ахоўнікам, на будаўніцтве. 2008 року ажаніўся, з жонкаю Ірынаю дачакаліся ды выхоўвалі сына Ягора.

З жніўня 2014 року — добраахвотнік, жаўнер асобнага атраду адмысловага прызначэньня «Азоў» усходняга АТА НГУ.

Акалічнасьці згубы рэдагаваць

Загінуў 15 лютага 2015 року ў вёсцы Шырокіна Ваўнаваскага раёну Данецкае вобласьці. Тэрарысты зрабілі спробу прарыву бронетэхнікі ў Шырокіна. Дзякуючы густому туману ў вёску зайшлі танкі й жывая сіла супраціўніка, працавала артылерыя ды мінамёты. Азоўцы адбілі атаку. Пачалося пазыцыйнае супрацьстаяньне. Да абеду тэрарысты працягвалі абстрэл пазыцыяў украінскага батальёна з пальное зброі. Бліжэй да вечару азоўцам атрымалася эвакуяваць з Шырокіна грамадзянскіх жыхароў, якія залішаліся ў вёсцы на працягу ўсяго супрацьстаяньня. У выніку была зьнішчаная амаль сотня баевікоў і дзесяць адзінак бронетэхнікі. Страты азоўцаў — сямёра загінулых байцоў і каля 50 параненых[1].

Узнагароды рэдагаваць

За асабістую мужнасьць ды гераізм, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе падчас расейска-украінскае вайны ўзнагароджаны

  • ордэнам «За мужнасьць» III ступені (25.3.2015) (пасьмяротна)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць