Кацярына Даманькова

беларуская мадэлька

Кацяры́на Ўладзіме́раўна Даманько́ва (нар. 19 верасьня 1988, Менск) — Супэрмадэль сьвету-2006 («Supermodel of the World 2006»).

Кацярына Даманькова
Дата нараджэньня 19 верасьня 1988 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Рост 178 см
Вага 54 кг
Грудзі 90
Стан 60
Сьцёгны 90
Колер валасоў сьветла-русы
Вочы гнядыя

Біяграфія рэдагаваць

Кацярына нарадзілася ў Менску 19 верасьня 1988 г. у сям’і Ўладзімера Валянцінавіча і Сьвятланы Анатолеўны Даманьковых.

Яна пачынала сваю прафэсійную кар’еру, рэклямуючы адзін з брэндаў беларускага мабільнага апэратара «БелСел». У другой палове 2004 году жыхары Беларусі маглі бачыць яе на плякатах вонкавай рэклямы, у прэсе і на постэрах.

Пасьля заваёвы тытула «Супэрмадэль сьвету» ў якасьці ўзнагароды беларуска склала гадавы кантракт з «Ford Models» на суму ў 250 тысячаў даляраў ЗША. Зараз Кацярына Даманькова ўваходзіць у прафэсійны мадэльны бізнэс, нядаўна прыняла ўдзел у фотасэсіі на Галапагоскіх выспах.

На конкурс «Супэрмадэль сьвету-2006» (Нью-Ёрк) Кацярына прыляцела з Парыжу (куды зноў адправілася пасьля конкурсу для ўдзелу ў Тыдні высокай моды). Удзел у фінале змаганьня прынялі дзяўчыны з 38 краінаў сьвету. Прафэсіяналізм і вонкавыя дадзеныя мадэляў ацэньвала журы з 20 судзьдзяў, і рашэньне аб прысуджэньні першага месца прадстаўніцы Беларусі было аднагалосным. Трэба адзначыць, што Беларусь тады ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе.

Па прызнаньні беларускай прыгажуні, у прафэсіі манэкеншчыцы больш за ўсё яе прыцягвае магчымасьць падарожнічаць і мець зносіны з новымі людзьмі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць