Гадзея

рака ў Беларусі

Гадзе́я — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 77 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2‰.

Рака
Гадзея
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Трапалава
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 77 км²
Нахіл воднай паверхні 5,2 ‰

Пачынаецца каля вёскі Трапалава, цячэ паўночнымі схіламі Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Вушу каля вёскі Вяжуці. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 6 км (за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Кавальцы да вусьця). Каля вёскі Маркава на рацэ сажалка (плошча 0,04 км²)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 119

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 119