Атэізм у Беларусі — сукупнасьць грамадзян і нефармальных аб’яднаньняў, усьведамляючыя сябе нярэлігійнымі. Згодна з Канстытуцыяй краіны, Беларусь зьяўляецца сьвецкай дзяржавай, дзе рэлігія аддзеленая ад дзяржавы.[1]

Гісторыя рэдагаваць

Першым беларускім атэістам зьяўляецца Казімер Лышчынскі, які напісаў трактат «Аб неіснаваньні Бога».

Асаблівую папулярнасьць атэізм у Беларусі набыў у часы БССР, пасьля «Дэкрэта аб адзьдзяленьні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», які падпісаў Уладзімер Ленін. Затым дэкрэт страціў сілу ў 1990 годзе.

Прэзыдэнт Беларусі — Аляксандар Лукашэнка, згодна сваім словам, зьяўляецца праваслаўным атэістам, але ня гледзячы на ​​гэтае, ён хацеў арганізаваць сустрэчу Папы Рымскага і Патрыярха Расейскае Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Беларусі. На што Патрыярх адказаў яму адмовай. Прэзыдэнт патлумачыў свой учынак тым, што хацеў зрабіць Беларусь «сьвятой зямлёй».

У 2013 годзе, у ходзе сацапытаньня, толькі 4% беларусаў лічаць сябе атэістамі, 8% не адносяць сябе ні да якога веравызнаньня, і 3 % не змаглі адказаць.[2]

У 2016 годзе каля 250 жыхароў Віцебску аказалі супраціў пабудове праваслаўнага храма на тэрыторыі парку. Гэта магло сур’ёзна нашкодзіць парку і гістарычнай каштоўнасьці месца.[3]

У 2016 годзе было праведзенае новае сацапытваньне сярод дарослага насельніцтва краіны. У ходзе сацыялягічнага дасьледаваньня адзначылі, што верыць у Бога 63,5 % апытаных жыхароў рэспублікі, яшчэ 5% — у звышнатуральныя сілы. Не змаглі адназначна вызначыць свае стаўленьні да веры 22% апытаных, а 8,5% паказалі, што не зьяўляюцца вернікамі.[4]

Крыніцы рэдагаваць