Анэ́ксія (ад лац. annexio — далучэньне) — захоп адной дзяржавай часткі або ўсёй тэрыторыі іншай дзяржавы, а таксама гвалтоўнае ўтрыманьне народнасьці ў межах чужой дзяржавы[1]. Згодна зь міжнародным правам анэксія — адзін зь відаў агрэсіі, які цягне міжнародна-праўную адказнасьць.

Анэксію варта адрозьніваць ад акупацыі, якая ня цягне за сабой зьмены юрыдычнай прыналежнасьці тэрыторыі. Напрыклад, Аўстра-Вугоршчына анэксавала Босьнію і Герцагавіну толькі ў 1908 годзе, а ў 1878—1908 гадох апошняя знаходзілася пад яе акупацыяй, бо фармальна лічылася тэрыторыяй Асманскай імпэрыі.

Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дэкляруе права нацыяў на самавызначэньне і абавязвае сябраў ААН устрымлівацца ад анэксіі[1].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 365.

Літаратура рэдагаваць