Аляксей Ермалаевіч Э́верт (4 сакавіка 1857, Масква12 лістапада 1918[1]) — расейскі вайсковец.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Першая сусьветная вайна рэдагаваць

У сакавіку-красавіку 1916 году кіраваў няўдалымі дзеяньнямі Заходняга фронту пры спробе прарваць нямецкую лінію абароны ля возера Нарач падчас сакавіцкага наступу 1916 году.

Францускі прафэсар-славіст Жуль Легра (1866-1939), які прыбыў у Расейскую імпэрыю ў лютым 1916 году па заданьню аддзела службы вайсковай прапаганды пры другім аддзеле генштабу Міністэрства абароны Францыі, у сваіх мэмуарах нэгатыўна ацэньваў дзеяньні Эверта:

  .. Сталыя загады і контрзагады напярэдадні нападу; бесьперапынныя ваганьні аб групаваньні вайсковых частак, ўмяшаньне ў ход апэрацыі, напрыклад, за два дні да наступу памянялі падраздзяленьне, якое ведала ўчастак, на іншае, якое ніколі не бачыла яго. Нарэшце, пасьля няўдач, абразьлівыя папрокі адрасавалі камандуючаму і генэралам, якія яму [Эверт] падпарадкоўваліся. Вывучыўшы гэтыя дакумэнты, я адчуў вялізную смутак: бясталентнасьць генэрала Эверт праявілася тут у гэтых напышлівых і пустых фразах; яго нерашучасьць, падкрэсьленая незьлічонымі контрзагадамі; яго неразуменьне рэчаіснасьці, разасяроджваньне ва указаньнях, калі кожны чалавек, які ведаў акопы і матэрыяльныя сродкі, што мелі немцы, ўсьведамляў нерэалістычнасьць гэтай апэрацыі  

—Жуль Легра, [2]

Паводле дырэктывы расейскай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ад 24 красавіка 1916 году, Эверт павінен быў забясьпечыць наступ на ўчастку даручанага яму Заходняга фронту. Аднак, у парушэньне дырэктывы і пры папушчальніцтве Вярхоўнага галоўнакамандуючага Мікалая II, пасьля пачатку Брусілаўскага прарыву на суседнім Паўднёва-Заходнім фронце, неаднаразова пераносіў тэрміны наступу і ў выніку абмежаваўся Баранавіцкай апэрацыяй, у выніку якой страты расейскай арміі склалі 80 000 чалавек супраць 13 000 чалавек страт праціўніка, зь якіх 4 000 — палонныя.

Галоўнакамандуючы Паўднёва-Заходнім фронтам генэрал Аляксей Брусілаў даў наступныя ацэнкі дзеяньням Эверта.

  Атака на Баранавічы адбылася, але, як гэта няцяжка было прадбачыць, войскі панесьлі велічэзныя страты пры поўнай няўдачы, і на гэтым скончылася баявая дзейнасьць Заходняга фронту па садзейнічаньні майму наступу. Заходні фронт галоўнага ўдару так і не нанёс. Уся Расея радавалася, імёны Эверта і, у асаблівасьці, Курапаткіна асуджаліся, а Эверта да таго ж залічылі ў разрад здраднікаў  

—Аляксей Брусілаў, [3]

Аналягічныя ацэнкі маюцца ў энцыкляпэдычных крыніцах.


  Адсутнасьць у Эверта таленту военачальніка і яго крайняя нерашучасьць асабліва выявіліся падчас наступу фронту 1916 на віленскім кірунку і ў раёне Баранавічаў  

[4]


  Са жніўня 1915 да сакавіка 1917 камандаваў войскамі Заходняга фронту, але на гэтай пасадзе не выявіў вайскавага таленту і рашучасьці. Асабліва гэта выявілася летам 1916, калі Эверт сарваў нанясеньне галоўнага ўдару на Віленскім напрамку падчас летняга наступу 1916, а затым праваліў наступ у раёне Баранавічаў  

[5]

Пры плянаваньні кампаніі 1917 году, Эверт прапанаваў нанесьці ўдар на Віленскім напрамку сіламі 46 дывізій. Рашуча выступіў супраць пляну кампаніі 1917 распрацаванага генэраламі Гурко і Лукомскім. Па новым пляне генэрала Аляксеева на арміі фронту ўскладзена задача нанясеньня дапаможнага ўдару сіламі 10-й арміі.

Лютаўская рэвалюцыя рэдагаваць

Калі 2 сакавіка 1917 генэрал М. В. Аляксееў прапанаваў галоўнакамандуючым франтамі зьвярнуцца да імпэратара Мікалая II з «вернаподданскай просьбай» аб адрачэньні, Эверт адказаў, што сваё заключэньне дасьць толькі пасьля таго, як выкажуцца генэралы Рузскі і Брусілаў. Даведаўшыся іх адказы, Эверт накіраваў Мікалаю II тэлеграму, у якой, спасылаючыся на тое, што на армію «ў сучасным яе складзе ... разьлічваць нельга», пісаў, што «не знаходзячы іншага зыходу, бязьмежна адданыя Вашай Вялікасьці вернападданыя моліць Ваша Вялікасьць, у імя выратаваньня Радзімы і Дынастыі, прыняць рашэньне ..., як адзіна мабыць здольнае спыніць рэвалюцыю і выратаваць Расею ад жахаў анархіі».

Паводле ўспамінаў Шыхлінскага, пасьля Лютаўскай рэвалюцыі ў Менск прыбыў сябра Дзяржаўнай Думы Шчэпкін, якога даслаў новы ваенны міністар Гучкоў. Шчэпкін прапанаваў генэралу Эверту падаць у адстаўку. Эверт гэта выканаў, і на яго месца быў прызначаны генэрал Гурко[6]. 1 сакавіка 1917 Эверт быў зьняты з пасады галоўнакамандуючага фронтам, 22 траўня звольнены ад службы з мундзірам і пэнсіяй.

Апошнія гады. Сьмерць рэдагаваць

У 1918 г. быў арыштаваны ВЧК, што сталася крыніцай чутак аб ягоным расстрэле (гл., напрыклад, успаміны Друцкага-Сакалінскага[7]). Знаходзіўся ў вязьніцы ў Мажайску. Па адной з вэрсій, быў вызвалены і апошнія гады жыцьця правёў у Смаленску і Вярэі, займаўся бортніцтвам і памёр 10 траўня 1926 году[8].

Аднак верагодней, згодна з успамінамі Н. І. Эверт, быў забіты канваірамі пры этапаваньні ў Маскву на шляху зь вязьніцы на вакзал у г. Мажайску. Пахаваны там сама, на Ўсьпенскіх (Нікольскіх) могілках[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Ганин А.В. Главком Западного фронта Алексей Эверт: Мы предатели своего государя!. Российская газета. Праверана 2017-02-05 г.
  2. ^ Legras J. Memoires de Russie. — Paris, 1921. — S.76-77.
  3. ^ Брусилов А.А. Мои воспоминания. - М.: Воениздат, 1983. С. 201, 215, 214.
  4. ^ Большая советская энциклопедия: Эверт Алексей Ермолаевич
  5. ^ Советская историческая энциклопедия: Эверт Алексей Ермолаевич
  6. ^ Шихлинский А. А. Мои воспоминания. — Баку, 1984.
  7. ^ Друцкой-Соколинский В. А. На службе Отечеству: Записки русского губернатора, 1914—1918. Русский путь. 2010. С. 50.
  8. ^ Эверт Алексей Ермолаевич — артыкул з Вялікай савецкай энцыкляпэдыі.