Алег Залётнеў

беларускі кампазытар

Але́г Бары́савіч Залётнеў (8 ліпеня 1947, г. п. Сухабязводнае Ніжагародзкай вобласьці, РСФСР, СССР — 20 лістапада 2020, Менск, Беларусь) — беларускі кампазытар.

Алег Залётнеў
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1947(1947-07-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 2020(2020-11-20) (73 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рэпрэсаваных[1]. Выпускнік Менскай музычнай вучэльні ім. Глінкі (аддзяленьне тэорыі музыкі). У 1974 годзе скончыў аддзяленьне кампазыцыі Беларускай кансэрваторыі (кляса Пятра Падкавырава). Ад 1979 да 1983 году працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатру музычнай камэдыі. У 1984 годзе пачаў выкладаць гукарэжысуру ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Настаўнічаў у дзіцячых музыкальных школах у Менску, выкладаў у Інстытуце культуры. Пазьней быў спэцыяльным карэспандэнтам і намесьнікам дырэктара радыё «Культура». Памёр 20 лістапада 2020 году ад каранавірусу[2].

Творчасьць рэдагаваць

Мастацкія творы характарызуюцца лірычнай вобразнасьцю, працягваюць клясычную традыцыю ў спалучэньні з элемэнтамі неаклясыцызму і сучаснымі тэхнікамі кампазыцыі.

Балет «Кругаверць» (заснаваны на народных балядах, пастаўлены ў 1996 годзе, лібрэта Ю. Чурко). Драматычная араторыя «Лісткі календара» (на словы Максіма Танка, 1983 год). «Літургія сьвятога Іаана Златавуста» (1994 год), «Нясьвіская мэса» (заснаваная на творах кампазытараў XVIII стагодзьдзя, 1997 год). Камэрная сымфонія (1979 год), адажыё «Doloroso» (1980 год). Канцэрты для фартэпіяна (1974 год), канцэрт для голаса (1988 год), канцэрт для ўдарных інструмантаў «Credo» (1992 год), канцэрт для аргана і ўдарных (1993 год) з аркестрам. Паэма-карціна «Купальская ноч» для народнага аркестра (1982 год). «Тэатральны дывэртысмэнт» для ансамбля духавых, ударных і фартэпіяна (1992 год). Камэрна-вакальныя, камэрна-інструмэнтальныя творы; хары (у т. л. «Безнадзейнасць»[3]), рамансы, песьні («Было ж толькі лета», словы Ўладзімера Карызны[4], «Песня о дружбе» словы Уладзімера Някляева[5], «Песня аб памяці» словы А. Вярцінскага[6]). Аўтар музыкі больш як для 100 спэктакляў[2], у т. л. «Папялушка» (паводле казкі Ш. Перо, тэатр «Лялька», 1991)[7]. Сачыняў музыку для радыёпастановак. Музычная п’еса «Купальскі напеў»[8]. Мюзыкл «Валенсіянскія вар’яты» (1983, паводле Лопэ дэ Вэгі)[9]. Опэры «Адзінокі птах», «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (пастаўленая ў Маладзечанскім маладзёжным народным музычным тэатры ў 2013 годзе, лібрэта Сяргея Макарэя)[10].

Фільмаграфія рэдагаваць

Кампазытар 7 фільмаў[11]:

  • «Ускоренная помощь» 2, сэрыял, 2001
  • «Уносим ноги» ці «Хочу в Париж»[12], 1995
  • «Не понимаю», 1989
  • «Одна ночь», тэлефільм, 1989
  • «Паляванне на Апошняга Жураўля», міні-сэрыял, 1986
  • «Деревья на асфальте», 1984
  • «Барвовая трава»[13], 1982

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ http://kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=93&mode=print
  2. ^ а б От коронавируса умер известный белорусский композитор Олег Залётнев (рас.). TUT.BY (20 лістапада 2020).
  3. ^ Безнадзейнасць [Ноты] : „Скарына, доктар лекарскіх навук…“ : хор [змешаны] a'capella // Адрасуючы Скарыне : творы беларускіх кампазітараў, прысвечаныя Францішку Скарыне. — Мн.: 1991. — С. 25—27.
  4. ^ Было ж толькі лета [Ноты] : „Мяцеліцу лісця бярозы ўзнялі…“ // Люблю цябе, Белая Русь : песні [беларускіх кампазітараў] на словы Уладзіміра Карызны : [для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна] / уступны артыкул Ю. Семянякі. — Мн.: 1984. — С. 79—85.
  5. ^ Песня о дружбе [Ноты] : „Повезло тебе в судьбе…“ // Школьные годы : [сборник произведений белорусских композиторов : для детского хора с сопровождением фортепиано и без сопровождения] / [составитель Г. Г. Титова]. — Мн.: 1984. — С. 51—57.
  6. ^ Песня аб памяці [Ноты] : „Калі ў атаках падалі салдаты…“ // Сборник песен белорусских композиторов в аранжировке для самодеятельных ВИА / [редактор–составитель М. Финберг]. — Мн.: 1985. — С. 77—91.
  7. ^ Клык П. З прэм’ерай, «Лялька»! // Витебский курьер. — 1991. — № 10. — С. 3.
  8. ^ Купальскі напеў [Ноты] // Мелодыі роднага краю : рэпертуарна–метадычны зборнік п'ес для дзіцячага аркестра народных інструментаў. — Мн.: 1991. — С. 76—91.
  9. ^ Мюзыкл // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 59
  10. ^ Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт [Ноты]: рамантычная опера ў дзвюх дзеях [рукапіс] / Алег Залётнеў. — 2013. — 153 с.
  11. ^ Олег Залетнев — фильмы (рас.). КиноПоиск. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  12. ^ Алег Залётнеў (анг.) на сайце IMDb
  13. ^ Все белорусские фильмы: каталог-справочник / Авт.-сост. И.Авдеев, Л.Зайцева; Науч. ред. А.В.Красинский. — Мн.: Бел. навука, 2000. — Т. 2. Игровое кино (1971—1983). — С. 250.

Літаратура рэдагаваць

  • Аладава Р. М. Залётнеў Алег Барысавіч // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 514.