Бацькаўшчына (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

беларуская грамадзкая арганізацыя зь Менску (1918)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Бацькаўшчына,_Мінск?oldid=608538
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 02:21, 27 лістапада 2010

«Бацькаўшчына» — культурна-асьветная арганізацыя, створаная ў ліпені 1918 ў Менску па ініцыятыве Яфіма Бялевіча, Язэпа Варонкі (старшыня), Кастуся Езавітава (віцэ-старшыня), Пятра Крэчэўскага, Кастуся Цьвіркі-Гадыцкага, Язэпа Лёсіка і інш.

Першапачаткова мела назву «Прасьвета». Разам з Першым беларускім таварыствам драмы і камэдыі, Народным беларускім тэатрам пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча наладжвала спэктаклі і вечарыны, мастацкія выставы. 3 дазволу Народнага сакратарыята БНР узяла пад часовае кіраўніцтва менскую губэрнскую друкарню, выдала «Мапу БНР», але з-за фінансавага крызісу не працягнула выдавецкую дзейнасьць. Спыніла працу ў сьнежні 1918 году.