Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ''' ({{мова-de|Eleonore Maria Josefa von Habsburg}}; 31 траўня [[165...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:03, 1 верасьня 2009

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгенсбург, цяпер Нямеччына - 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) - каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

Біяграфія

Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.

Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.

Дзеці