Амон Тобін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы артыкул Амон Тобін
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 06:30, 22 лістапада 2005

Амон То́бін (англ. Amon Adonai Santos de Araujo Tobin, сапраўднае імя Амон Адонаі Сантас дэ Араўжо Тобін) - музыкант, дыск-жакей, прадзюсер, які здабыў вядомасць у эксперыментальным накірунку праз спалучэнне драм-н-бэйсу, самбы, джазу, трып-хопу, брэйкбіту, сімфанічнай класікі ва ўнікальным рытмічнаым малюнку.

Біяграфія

Нарадзіўшыся ў Рыо-дэ-Жанейра, што ў Бразіліі, Амон Тобін, у раннім узросце пераязджае ў Брытанію, але праз некаторы час яго сям'я вяртаецца на радзіму. Яшчэ падлеткам Амон пачынае цікавіцца хіп-хопам, джазам ды яго некаторымі паўночнаамерыканскімі накірункамі. Асабліва шмат часу Амон прысвячае праслухоўванню пласцінак тыпу Grandmaster Flash, Lighting Hopkins і Eddie Palmieri.

У 17 год Амон робіць першыя свае эксперыментальныя крокі пры дапамозе невялічкага секвенсара, які набываецца за ўласныя назапашванні(сваю машынку ён ласкава называе "маленькія жахлівыя клавішы Casio"). Праз два гады Амон Тобін едзе ў Еўропу, у Партугалію , дзе грае на вуліцах, а таксама ў розных блюзавых гуртах на саксафоне, гармоніцы, гітары, клавішных.

У 1994 Амон зноў вяртаецца на туманны Албіён, дзе асталёўваецца ў Брайтане, і пачынае запісваць свой першы паўнавартасны матэрыял. У гэтым годзе творчасцю маладога музыканта зацікавіліся лэйблы HOS (Heidi Of Switzerland)і NINEBA Records. Першы рэліз выходзіць на HOS, але Амон вырашае працягваць супрацоўніцтва з NINEBA Records, дзе пад псеўданімам Cujo выдаюцца 4 EP і альбом Adventures in Foam. У 1996 годзе Амон Тобін падпісвае дамову з лэйблам Ninja Tune. З гэтага часу ўвесь матэрыял музыканта выходзіць пад уласным імем - Amon Tobin. Пасля трох гадоў зацішша(у 2002выходзіць альбом Out From Out Where) Амон Тобін вырашае супрацоўнічаць з вытворцам камп`ютарных гульняў Ubisoft і ажыццяўляе запіс саўндтрэкаў дзеля гульні Tom Clancy's Splinter Cell: Chaos Theory, якая выходзіць у 2005 годзе.

Дыскаграфія

Альбомы

  • Adventures in Foam (1996) (як Cujo)
  • Bricolage (1997)
  • Permutation (1998)
  • Supermodified (2000)
  • Out From Out Where (2002)

Супольная дзейнасць і жывыя запісы

Спасылкі