Ваеннае становішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'Выява:DunmoresProclamation.jpg|thumb|upright|200px|Абвестка аб абвяшчэньні ''ваеннага станові...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:20, 24 чэрвеня 2021

Ваеннае становішча (у гішпана- і партугаломоўных краінах — асаднае становішча) — асаблівы прававы рэжым у дзяржаве або яе частцы, як правіла ў ваенны час, які усталёўваецца пастановай вышэйшага органу дзяржаўнай улады ў выпадку агрэсіі супраць дзяржавы або непасрэднай пагрозы агрэсіі.

Абвестка аб абвяшчэньні ваеннага становішча ў калёніі Вірджынія, ад 14 лістапада 1775 году.
Расейская армія ў Варшаве падчас ваеннага становішча, 1861 год.
Патруль Нацыянальнай гвардыі пасьля хваляваньняў у Лос-Анжэлесе ў 1992 годзе.

Ваеннае становішча характарызуецца увядзеньнем у дзеяньне пэўный законам дзяржавы сукупнасьці надзвычайных мер па ахове дзяржаўнай бясьпекі і грамадзкага парадку ў краіне. Усталёўваецца падвышаная адказнасьць (па законах ваеннага часу) за непадпарадкаваньне (невыкананьне) загадам і распараджэньням ваенных уладаў дзяржавы.

Тым не менш, ваеннае становішча можа быць уведзена і з-за ўнутраных фактараў. Так, напрыклад, у мірны час ваеннае становішча ўводзілася ў Францыі (ў 1948 годзе))[1], у розных штатах і гарадах ЗША для ўзброенага падаўленьня страйкаў, а таксама расавых (1962 і 1968 год) і хваляваньняў[1], для падаўленьня незадаволенасьці ў Канадзе (ў 1970 годзе), з-за узрастаньня незадаволенасьці насельніцтва было ўведзена ваеннае становішча ў Польшчы. У 2018 годзе Украіна таксама часткова перайшла на ваеннае становішча.

Ваеннае становішча звычайна прадугледжвае істотнае абмежаваньне некаторых правоў і свабод грамадзян, у тым ліку такіх асноўных, як свабода перамяшчэньня, свабода сходаў, свабода слова, права на судовае разгляд спраў, права на недатыкальнасьць маёмасьці і гэтак далей. Акрамя таго, судовая і выканаўчая ўлада можа быць перададзена ваенным судам і ваеннаму камандаваньню адпаведна.

Беларусь

24 чэрвеня 2021 году Лукашэнка заявіў, што дапускае «увядзеньне ваеннага становішча ва ўмовах санкцый з боку Захаду»: «Няхай Караеў апранае генэральскую форму, Караніку таксама званьне прысвоена генэрал-маёра — і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але нідзе ніякага не павінна быць прасяданьня»[2].

Крыніцы