Бэрлінскі кангрэс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
start
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:26, 11 верасьня 2007

Бэрлінскі кангрэс (13 чэрвеня - 13 ліпеня 1878 году) — міжнародны кангрэс, скліканы для перагляду ўмоваў Сан-Стэфанскай мірнай дамовы, якая завяршыла расейска-турэцкую вайну 1877-1878 гадоў.

Антон фон Вэрнэр. Бэрлінскі кангрэс

Арганізатарам кангрэсу, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Расеі, Ангельшчыны, Аўстра-Вугоршчыны і Нямеччыны, быў Ота фон Бісмарк. Прысутнічалі дэлегацыі Італіі, Францыі і Турэччыны. На кангрэс былі запрошаныя і прадстаўнікі балканскіх краінаў: Грэцыі, Сэрбіі, Румыніі, Чарнагорыі. Баўгарыя ўдзелу ў перамовах не ўзяла, хаця гаворка ішла пераважна пра яе лёс.